Дзявятага студзеня ў Мінску і іншых гарадах краіны працягваюцца суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці, якія прайшлі 7, 8, 20 і 21 снежня мінулага года. На гэты дзень запланавана больш за 30 судоў па па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах).  Каго яшчэ чакаюць суды за снежаньскія антыінтэграцыйныя акцыі? "Вясна" падрыхтавала расклад судоў на 8-10 студзеня.

Шэсце супраць інтэграцыі з Расеяй па праспекце Незалежнасці ў Мінску, 7 снежня. Фота:
Шэсце супраць інтэграцыі з Расеяй па праспекце Незалежнасці ў Мінску, 7 снежня. Фота: "Радыё Свабода"

Акцыі за незалежнасць Беларусі: афіша судоў на 8-10 студзеня

Каго судзяць 9 студзеня?

Суд Партызанскага раёна г. Мінска

Суд Ленінскага раёна г. Мінска

Суддзя Кісляк: вядома Вам было, што мітынг несанкцыянаваны?Кавалькоў: Я з'яўляюся святаром і прыходу прапаведаваць там, дзе ёсць людзі.Суддзя: Вы выкрыквалі лозунгі?Кавалькоў: Ну так, "Жыве Беларусь!" - што тут кепскага? У гімне ж напісана "Вечна жыві і квітней Беларусь".

Затым апыталі сведку-амапаўца Уладзіміра Шайко. Ён пацвердзіў, што ў Кавалькова быў гукаўзмацняльнік і што той выкрыкваў лозунгі. Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).

Суд Фрунзенскага раёна г. Мінска

Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска

Ці законна судзіць тых, хто цяпер "на сутках" у ЦІПе?

Ці законна разглядаць справы ў адсутнасці тых, хто зараз адбывае адміністрацыйныя арышты ў ЦІП? Адказвае юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка.

barshch_sud.jpg
Лявон Баршчэўскі ў судзе
sud09012020.jpg
Яўген Батура, журналістка Дзіяна Серадзюк, актывіст Арамаіс Міракян і праваабаронцы "Вясны" Андрэй Палуда і Алесь Бяляцкі
sadouski2020.jpg
Пётр Садоўскі

Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска

Суд Пінскага раёна і г. Пінска

Адбудуцца суды за ўдзел у мясцовай акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй, якая адбылася ўвечары 20 снежня ў цэнтры горада.

Суд Першамайскага раёна г. Віцебска

Крыніца: Больш за 40 працэсаў. У Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць Фота Дапоўнена