26 снежня ў Беларусі пачынаюцца суды над над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся з Мінску 7 і 8 снежня. На гэты дзень запланавана больш за 15 судовых пасяджэнняў.  ПЦ "Вясна" будзе абнаўляць інфармацыю пра іх вынікі.

Каго мусяць судзіць 26 снежня?

Аляксей Прохараў (Віцебск), складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП (за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў “жывым ланцугу”). Суд Віцебскага раёна, 11.00.

Наталля Саматыя, складзены пратакол па ч.1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 09.10 (каб. 217).

Акаловіч Д.А.,  складзены пратакол па ч.1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 09.10.

Шчасная І.В.,  складзены пратаколы па ч.1 артыкула 23.34 КаАП за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці 7 і 8 снежня. Суд Маскоўскага раёна, пачатак у 09.10. Суддзя - Юрый Машкетаў. Сведкамі выступаюць супрацоўнікі АМАП Руслан Кавальчук, Віталь Свецік, Андрэй Штоп і Герасімовіч Раман.

Лагвінец Алесь, складзены пратакол па ч.1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 09.10.

Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій), складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 9.10 (каб.237). Суддзя - Віктар Казак

Алена Талстая, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, пачатак у 9.10. Суддзя - Таццяна Мотыль. Сама Талстая, а таксама сведкі на пасяджэннне не прыйшлі. На судзе зачыталі паказанні сведкаў Масючэнкі, Шантора, Казадоя, Міціна і Ганчаронка

Андрэй Войніч, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 10.10 (каб. 217).

Зміцер Казлоў (блогер Шэры кот),складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП (за ўдзел у акцыі 7 снежня). Суд Маскоўскага раёна, 10.10 (каб. 222).

Зміцер Казакевіч, складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 10.10 (каб. 135).

Ілля Дабратвор, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 11.00.

Ігар Лялькоў, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 11.00 (каб. 236).

Мікола Бамбіза, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Фрунзенскага раёна, 09.30.

Павел Севярынец, складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП (за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў акцыі 7 снежня). Суд Фрунзенскага раёна, 11.00.

Ніна Багінская, складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП . Суд Савецкага раёна, 12.00.

Дзяніс Садоўскі, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Савецкага раёна, 12.20. 

Пачынаюцца суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць

У бліжэйшыя дні ў Беларусі пачнуцца суды над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся 7 і 8 снежня.

 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Крыніца: 26 снежня - больш за 15 судоў над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці Дапоўнена