У бліжэйшыя дні ў Беларусі пачнуцца суды над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся 7 і 8 снежня.

Публікуем папярэдні расклад судовых працэсаў (будзе дапаўняцца):

26 снежня

Аляксей Прохараў (Віцебск), складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП (за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў “жывым ланцугу”). Суд Віцебскага раёна, 11.00.

Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій), складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 9.10 (каб.237)

Павел Севярынец, складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП (за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў акцыі 7 снежня).

30 снежня

Кудзік Андрэй, складзены два пратаколы па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП (за ўдзел у акцыях 7 і 8 снежня). Суд Ленінскага раёна, 11.30.

Уладзімір Арлоў, складзены два пратаколы па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Ленінскага раёна, 11.30.

Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій), складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП. Суд Ленінскага раёна, 14.30 (каб. 3134). Суддзя Кісляк А.І.

Уладзімір Някляеў, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Ленінскага раёна, 14.30.

 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Крыніца: Пачынаюцца суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць