«Нямецкая хваля» апублікавала відэа, ў якім чалавек, які назваў сябе байцам беларускага «эскадрону сьмерці» распавёў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму, піша "Радыё Свабода".  Тады ў Беларусі зніклі былы міністар унутраных спраў Юры Захаранка, былы віцэ-спікер Вярхоўнага Савету Віктар Ганчар і ягоны сябра, бізнэсовец Анатоль Красоўскі.

gavr_567.jpg
Юрый Гаравский, экс-баец беларускага САХРу

Юры Гараўскі сцвярджае, што іх выкралі і забілі байцы спецыяльнага атраду хуткага рэагаваньня Унутраных войскаў МУС Беларусі. У іх ліку нібыта быў і сам Гараўскі. Гараўскі сказаў, што можа паказаць месцы іх пахаванняў на мапе.

Крыніца: «Нямецкая хваля»: былы спецназавец МУС Беларусі прызнаўся ў забойствах апазыцыянераў