Мітынг на Кастрычніцкай плошчы 7 снежня 2019 года. Сустаршыня ствараемай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец 7 снежня, падчас акцыі пратэсту супраць «паглыблення інтэграцыі» Беларусі і Расеі, заклікаў мінчукоў сабрацца ў нядзелю, 8 снежня, на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Словы палітыка былі падтрыманыя іншымі актывістамі.

Пачатак мітынгу прызначаны на 12 гадзін дня.

Беларусы пратэстуюць: акцыі супраць “паглыблення інтэграцыі” з Расіяй

7 снежня ў Мінску адбылася акцыя пратэсту супраць падпісання дарожных карт па інтэграцыі Беларусі і Расіі. Удзел у “жывым ланцугу” і мітынгу на Кастрычніцкай плошчы прынялі каля 1000 чалавек.

Крыніца: Пратэсты супраць «паглыблення інтэграцыі» працягнуцца ў нядзелю