Акцыя каля Амбасады Расіі. Фота: Радыё Свабода. Напярэдадні 7 снежня былі анансаваныя два варыянты правядзення акцый пратэсту – “жывы ланцуг” па праспекце Незалежнасці ад будынку Дзяржцырка да Галоўпаштамта. Затым па прапанове сустаршыні ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца – мітынг на Кастрычніцкай плошчы. Пачатак у 12 гадзін.

Акцыі запланаваныя на фоне падпісання дарожных карт па інтэграцыі Беларусі і Расіі, а таксама анансаванай на 7 снежня сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы.

“Мы вырашылі пабудаваць жывы ланцуг ад дзяржаўнага Цырка да плошчы Незалежнасці. Наша мэта - сродкамі негвалтоўнага супраціву паказаць, што беларусы не прызнаюць патаемных дамоўленасцяў паміж уладамі Беларусі і Расеі і не я на тое, каб лёс краіны вырашаўся без іх удзелу”, паведамляюць актывісты кампаніі «Свежы вецер» у фэйсбуку.

Крыніца: Беларусы збіраюцца пратэставаць: акцыі супраць “паглыблення інтэграцыі” з Расіяй