Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Фота: ПЦ "Вясна". У судзе Цэнтральнага раёна Мінска на 5 снежня прызначаны разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў, якія адбыліся ў сталіцы 8 і 16 лістапада. Па стане на 4 снежня праваабаронцам вядомыя, прынамсі, 8 актывістаў, судзіць якіх будуць за пратаколы правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Суд таксама пройдзе ў Берасці. Там у судзе Ленінскага раёна будзе разглядацца адміністрацыйная справа актывіста Андрэя Шарэнды.

Што вядома пра суды і час паседжанняў на раніцу 5 снежня?

Наста Гусева, за ўдзел ў "Сустрэчы свабодных людзей" на плошчы Свабоды ў Мінску 16 лістапада складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак -  9.15;

Павел Севярынец, за ўдзел ў "Сустрэчы свабодных людзей" на плошчы Свабоды ў Мінску 16 лістапада складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак -  9.15;

Андрэй Кудзік, за ўдзел у акцыі-шэсці 16 лістапада "Сустрэча свабодных людзей", складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак -  9.15;

Арцём Чарняк, за ўдзел у акцыі-шэсці 16 лістапада "Сустрэча свабодных людзей", складзены пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП. Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак  - 10.15.

Максім Вінярскі, за ўдзел у "Сустрэчы свабодных людзей" на плошчы Свабоды ў Мінску 16 лістапада складзены пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Суд Цэнтральнага раёна Мінска;

Яўген Афнагель, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Цэнтральнага раёна Мінска;

Уладзімір Цыгановіч (блогер (MozgON) за ўдзел у мітынгу, арганізаваным блогерам NEXTA 8 лістапада. Пачатак у 10.15.

Міхаіл Бандарэнка, экс-кандыдат у дэпутаты з Мазыра, за ўдзел 16 лістапада ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Менску складзены пратакол правапарушэння па арт. 23. 34 КаАП. Суд прызначаны на 6 лістапада. Пакуль, праўда, невядома, дзе адбудзецца суд – у Мазыры ці ў Мінску.

Па папярэдняй інфармацыі, сёння павінна быць разгледжаная справа Вольгі Нікалайчык. Але актывістку паспелі асудзіць 2 снежня за акцыі, якія адбыліся  8 лістапада і 16 лістапада і вынеслі пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.

Суды ў Мінску працягнуцца і 6 снежня. На гэты раз у судзе Маскоўскага раёна. 

Крыніца: Судны чацвер: разгляд спраў удзельнікаў мітынгаў і шэсцяў падчас выбарчай кампаніі