Коратка і па сутнасці. Робім падборку ў асноўны дзень галасавання аб працы назіральнікаў на выбарчых участках. Вывады рабіце самі Мінск. "З выбарчага ўчастка №549 Коласаўскай выбарчай акругі №106 выдалены назіральнік і старшыня Мінскай абласной арганізацыі #BSDP Алесь Абрамовіч. Ён стаў 10-м выдаленым назіральнікам на акрузе ад пачатку датэрміновага галасавання", - паведамляе старшыня БСДП - Грамада" Ігар Барысаў.

Магілёў. На участку для галасавання №40 па 85 выбарчай акрузе Магілёва назіральнікаў пасадзілі так, каб яны бачылі толькі тое, што на здымку. Старшыня камісіі на скаргі не рэагуе.

Назіральніца Алена Маслюкова паведамляе пра тое, што месцы для назіральнікаў на ўчастку для галасавання №10 у Светлагорску вельмі далёка і з гэтага месца амаль нічога не бачна.

На наступным фота - назіральнікі на адным з віцэбскіх выбарчых участкаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Умовы працы назіральнікаў: забарона фота, нязручныя месцы, выдаленне Фота Дапоўнена