Пікет на плошчы Свабоды ў Мінску. Фота са старонкі Алены Талстой 16 лістапада ў 18.00 апазіцыйныя палітыкі заклікалі людзей прыйсці ў другі раз на "Сустрэчу свабодных людзей", правядзенне якой плануецца на плошчы Свабоды ў Мінску. Там жа ў гэты час адбываецца агітацыйны пікет кандыдаткі ў дэпутаты Алены Талстой, якая вылучаецца ад Партыі БНФ па Юга-западнай акрузе №99. 

Алена Талстая напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што яе пікет ужо распачаўся. 

Мы ўжо на плошчы Свабоды! Шаноўныя сябры, далучайцеся! Чакаем вас а 18-й гадзіне ля Менскай Ратушы. Свабодныя людзі - на плошчы Свабоды! Пляц Волі - для вольных людзей!

Alena Talstaya

Назіральнікі #ControlBY пачалі маніторынг мерапрыемства ў 17.54. Па іх падліках колькасць удзельнікаў у гэты час складала 85 чалавек. Таксама на месцы сходу прысутнічае два супрацоўніка міліцыі ў форме, два супрацоўніка ДАІ, калі 35 супрацоўнікаў у цывільнай вопратцы. Непадалек стаіць два мікрааўтобусы. На плошчы грае песня "Я свободен" у выкананні групы "Арыя". 

vstrecha_svobodnyh_ludzei_16.11_3.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

У 18.07 пачаліся прамовы каля выбарчага пікету Алены Талстой, а ўжо праз 10 хвілін усіх ахвочых запрасілі выказацца ў "свабодны мікрафон". 

vstrecha_svobodnyh_ludzei_16.11_4.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

Людзі трымаюць сцягі і плакаты з рознымі надпісамі: "Беларусь - не товар, она не продается. Народная Грамада", "Пока ты спал, Лука родину продал", "Беларусь без Лукашенко как рыба без велосипеда. Народная Грамада", "Саюз з Расеяй - вайна и галеча!" ды іншыя.

vstrecha_svobodnyh_ludzei_16.11_2.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

Тым часам на вуліцы Зыбіцкай праходзіць мітынг студэнтаў, арганізаваны "Моладзевым блокам". Пасля маладыя людзі збіраюцца пехатой прайсці да плошчы Свабоды і зладзіць там выніковую агітацыйную акцыю, паведамляе Радыё Свабода.

vstrecha_moladevy_block_16.11.jpg
Фота з мітынгу Радыё Свабоды

У 18.45 на плошчы Свабоды ўжо каля 100 удзельнікаў. Назіральнікі адзначаюць, што адна з удзельніц чула, што супрацоўнікі ў цывільным казалі па рацыі пра тое, што "трэба адрэзаць моладзь", якая будзе ісці з Зыбіцкай. Каля васьмі "ціхароў" пабеглі ў бок Зыбіцкай. 

Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 15 лістапада ў Мінску

15 лістапада ў Мінску прайшла акцыя "Сустрэча свабодных людзей" на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Свабоды.

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Крыніца: Другая "Сустрэча свабодных людзей" адбываецца ў Мінску Дапоўнена