Як паведамляе назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова, на пяці выбарчых участках, размешчаных у сярэдняй школе №45 г. Віцебска, камісіі за 13 лістапада склалі пратаколы, у якіх суміравалі яўку выбаршчыкаў за два дні датэрміновага галасавання.  Цікава, што дырэктарам гэтай школы з'яўляецца Таццяна Аўтухова, якая вылучана кандыдаткай у дэпутаты ад працоўнага калектыва і шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. 

Учасковыя камісіі №№ 54, 55, 56, 65 і 70 раніцай 14 лістапада вырашалі, што трэба зрабіць, как выправіць сітуацыі, тэлефанавалі ў вышэйстаячыя камісія. Праз некаторы час пратаколы ўсё ж перапісалі. 

Пры гэтым, у прыватнасці на ўчастку №65 лічбы па падліку выбаршчыкаў усё адно не супадаюць: назіральніца налічыла 85 чалавек, а члены камісіі падвысілі колькасць да 94 чалавек. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: На віцебскіх участках вывесілі новыя пратаколы