На старонцы выдавецкага прадпрыемства ТДА «БАРК» (Гомель) у фэйсбуку змешчаны фотаздымак перадвыбарчага плаката кандыдаткі ў дэпутаты па Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе №36 Алены Давыдавай.

Простае супастаўленне дат сведчыць аб тым, што кандыдатка скончыла сярэднюю школу ў... 10 год. Хутчэй за ўсё гэта звычайная памылка.

“Кожны раз у прадвыбарчых лістоўках знаходзяцца смешныя рэчы, бо друкуюць іх там, дзе няма у штаце карэктараў, рэдактараў ды вярстальшчыкаў”, - паведамляецца ў фэйсбуку.

Алена Давыдава працуе урачом-бактэрыёлагам у Гомельскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Вылучалася шляхам збору подпісаў грамадзян.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: У парламент ідзе вундэркінд, якая скончыла школу ў 10 год?