Журналіст Дзяніс Івашын паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку аб тым, што масава затрымліваюць удзельнікаў Курапацкай варты. На відэа Івашына бачна, як людзі ў цывільным нападаюць на ўдзельнікаў варты. Спачатку міліцыянты ў форме бяздзейнічалі, але потым затрымалі актывістаў і адвезлі ў Бараўлянскі РАУС, паведамляе "Новы Час".  

Напад на ўдзельнікаў варты адбыўся пасля таго, як Зміцер Казакевіч паспрабаваў патрапіць да выбарцаў, паразмаўляць з імі на таэрыторыі рэстарацыі «Паедзем паядзім».

Калі пачалася тузаніна, выклілкалі міліцыю. Затрыманыя актывісты Зміцер Казакевіч, Максім і Дзяніс Урбановічы, Валер Рабцаў, Іларыён Трусаў. «Новы Час» будзе сачыць за развіццём сітуацыі.

Крыніца: У Курапатах - бойка і затрыманні ўдзельнікаў акцыі каля рэстарана "Паедзем паядзім"