Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" стала вядома, што пазбавілі рэгістрацыі трох актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»:

Вольгу Нікалайчык АВК па Мінскай-Уручскай акрузе №97 пазбавіла рэгістрацыі ў пятніцу, 25 кастрычніка.

«Пры правядзенні пікетавання 23 кастрычніка ля ГЦ «Спектр» Нікалайчык было зафіксавана паўторнае парушэнне часткі 3 артыкула 47 Выбарчага кодэкса ў частцы адсутнасці агітацыйных друкаваных матэрыялаў, адмыслова вырабленых з захаваннем патрабаванняў Выбарчага кодэкса для выбарчай кампаніі. Пры пікетаванні выкарыстоўваліся матэрыялы, якія не маюць дачынення да палітычнай кампаніі», — гаворыцца ў рашэнні аб адмене рэгістрацыі.

За падобнае парушэнне Вользе Нікалайчык ўжо выносілі папярэджанне. Таксама адзначаецца, што Нікалайчык не паведаміла аб правядзенні пікетавання Мінгарвыканкам.

Нагадаем, у суботу 26 кастрычніка пазбавілі рэгістрацыі яшчэ адну актывістку «Еўрапейскай Беларусі» — Аксану Юшкевіч, якая вылучалася па Мінскай-Чкалаўскай акрузе №96.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Яшчэ трох актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» знялі з выбараў