Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна" Мінскі гарадскі суд 17 кастрычніка пачынае разгляд крымінальнай справы сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенкі.

Дзмітрыя Паліенку вінавацяць па чатырох артыкулах (пяці эпізодах) Крымінальнага кодэкса РБ:

ч. 3 арт. 339 — распыленне пярцовага газу ў твар мужчыне на лесвічнай пляцоўцы;

арт. 341 — нанясенне графіці ў Курапатах і на будынак на вуліцы Ахоцкай;

ч. 1 арт. 130 — распальванне варожасці да супрацоўнікаў міліцыі ў размешчаным на youtube відэароліку;

арт. 369 — абраза міністра (былога) МУС Ігара Шуневіча ў відэароліку.

Справу разглядае суддзя Пётр Арлоў. Судовыя пасяджэнні абвясцілі закрытымі.

Справа Дзмітрыя Паліенкі: 11 важных фактаў

Што праваабаронцам “Вясны” вядома на сённяшні момант пра справу Паліенкі? Давайце разбярэмся.

У Беларусі за зачыненымі дзвярыма пачынаецца працэс над былым вязнем сумлення Дзмітрыем Паліенкам

Беларускія ўлады павінны гарантаваць права  Дзмітрыя Паліенкі на справядлівае судовае разбіральніцтва і забяспечыць галоснасць судовых слуханняў па ягонай справе, заявіла Amnesty International.

Крыніца: Пачынаецца закрыты суд над Дзмітрыем Паліенкам