Фота з сацыяльных сетак Арганізатары штогадовага музычнага фестываля Viva Braslav Open Air за тры дні да пачатку адмовілі ва ўдзеле камандзе Кансультацыйнага цэнтра па актуальным міжнародным практыкам і іх імплементацыі ў праве „Хьюман Константа“. Пра адмову паведамляецца на старонцы арганізацыі ў фэйсбуку: 

“Пакуль мы арганізуем канферэнцыі з дзяржаўнымі органамі і бізнэсам, праводзім асветніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, і робім правы чалавека моднымі, перастрахоўшчыкі на месцах стрэмаюцця і цэнзуруюць прысутнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці на фестывалі Viva Braslav. Як і шматлікія выдатныя ініцыятывы і арганізацыі нас запрасілі на спецыяльную пляцоўку сацыяльных актыўнасці на Viva Braslav… Але за тры дні да фэсту даведаліся, што ... «тры арганізацыі не прайшлі праверку ў кантралюючых органах». Сярод трох шчасліўчыкаў - Human Constanta".

Сярод тых, хто таксама атрымаў адмову – арганізацыя АБФ (Актыўным Быць Файна) і ЗБС (Задзіночанне беларускіх студэнтаў).

Па звестках праваабаронцаў, некаторыя грамадзянскія ініцыятывы і арганізацыі былі не дапушчаныя на фестываль яшчэ на этапе першапачатковага адбору.

Крыніца: Арганізатары фестываля Viva Braslav-2019 амовілі ва ўдзеле непажаданым удзельнікам