Мінскі гарадскі суд 16 ліпеня разглядзеў апеляцыйную скаргу Глеба Рубанава на рашэнне суда Савецкага раёна, які аштрафаў яго на 40 базавых за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Вёў справу суддзя Яўген Хадкевіч. Пра гэта паведамляе “Новы Час”. Глеб Рубанаў. Фота

Нагадаем, 13 траўня Глеб Рубанаў пасля раптоўнага начнога затрымання атрымаў 40 базавых штрафу за ўдзел у флэшмобе #яэкстрэміст. А фактычна — за каментар са спасылкай на пост Міколы Дзядка аб флэшмобе. Як вядома, пры публікацыі спасылкі ў каментарах у Фэйсбуку да яе "падцягваецца" прэвью-карцінка. Менавіта за яе — фота Міколы Дзядка ў прэвью, і судзілі Глеба ў траўні.

Напачатку паседжання IT-кансультант яшчэ раз выклаў палажэнні сваёй касацыйнай скаргі:

Як адзначае Глеб Рубанаў, нават гэтая "крымінальная" прэвью-карцінка да спасылкі ў многіх карыстальнікаў не адлюстроўваецца, калі праглядаць пост са смартфону альбо лэптопу. Ці не была яна пазней дададзеная ў фоташопе тымі, хто складаў пратакол?

У паседжанні суддзя запытаўся абвінавачанага: як ён патлумачыць адзін са здымкаў (Міколы Дзядка з плакатам) у пратаколе, які нібыта не з'яўляецца часткай пратаколу, а прысутнічае ў справе асобна? На што Рубанаў адказаў, што не бачыў гэтага здымку нідзе, акрамя як у пратаколе.

Тым не менш Яўген Хадкевіч прыняў рашэнне: пастанову пакінуць у законнай сіле, скаргу адхіліць.

Крыніца: Мінгарсуд пакінуў у сіле штраф IT-кансультанту за #яэкстрэміст