Ілюстратыўнае фота. Міжнародная канферэнцыя «Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека” адбудзецца 4 чэрвеня ў Мінску.

Праваабарончая супольнасць Беларусі занепакоеная адвольным прымяненнем антыэкстрэмісцкага заканадаўства з мэтай абмежавання свабоды меркаванняў і іх выказвання. У апошні час фіксуецца ўсё болей фактаў прыцягнення грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд так званых “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, у тым ліку ў інтэрнэце. У большасці выпадкаў гэта з’яўляецца неправамерным і непрапарцыйным абмежаваннем свабоды выказвання меркаванняў.

На гэтую праблему звярнулі ўвагу беларускія праваабаронцы, якія з дапамогаю міжнародных экспертаў і спецыялістаў падрыхтавалі канферэнцыю, у ходзе якой паспрабуюць падрабязна і рознабакова прааналізаваць практыку і заканадаўства ў галіне супрацьдзеяння экстрэмізму суадносна міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека.

У ходзе канферэнцыі, якая пройдзе ў ў выглядзе тэматычных панэляў, таксама будзе прадстаўлены сумесны даклад «Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека. Нацыянальнае антыэкстрэмісцкае заканадаўства і правапрымяняльная практыка». Над стварэннем даклада працавалі вядучыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі: ПЦ “Вясна”, РГА “БХК”, ГА “БАЖ” і Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве «Human Canstanta».

З праграмай міжнароднай канферэнцыі «Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека» можна азнаёміцца ніжэй.

«Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека” – тэма міжнароднай канферэнцыі ў Мінску

Файлы

Крыніца: «Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека” – тэма міжнароднай канферэнцыі ў Мінску