Юры Губарэвіч і Вольга Калькова ў судзе. Фота са старонкі Вольгі Кавальковай Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што атрымала пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за ўдзел у Чарнобыльскім шляху 26 красавіка.

“Азмаёмілася з пратаколам і матэрыяламі па.ч.1 арт.23.34 КААП за Чарнобыльскі шлях. Адзіная мая заўвага ў пратакол - гэта тое, што прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у мірных сходах гэта парушэнне майго канстутыцыйнага права. Запыталася колькі пратаколаў склалі, сказалі на ўсіх”.

Праваабаронцам вядома, што пратаколы па арт 23.34 КаАП  таксама складзеныя на актывістаў Валерыя Рабцава, Сяргея Чалага, Дзяніса Урбановіча, Івана Мірончыка, Віталя Трыгубава і Арцём Кляпца.

Калі верыць словам супрацоўніка міліцыі, то неўзабаве пратаколы атрымаюць і астатнія некалькі дзесяткаў чалавек.

Крыніца: Вольга Кавалькова: Запыталася колькі пратаколаў склалі, сказалі – на ўсіх.