У Берасці працягваюцца суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі масава затрыманы 12 і 14 красавіка.  Сёння, 25 красавіка, плануюцца судовыя паседжанні над наступнымі актывістамі:

Усіх іх вінавацяць у парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Таксама сёння мусіць працягнуцца раазгляд адміністрацыйнай справы Кацярыны Барсаргіной, які распачаўся ўчора.

Усе суды прахдзяць у судзе Ленінскага раёна Берасця. 

Першай разглядаецца справа Таццяны Фесікавай. Суддзя - Станіслаў Каліна. На пачатку працэсу ён забараніў рабіць фота і відэа.

Таццяну вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсці ў нядзелю 31 сакавіка. Падчас суда высветлілася, што пратакол, прадстаўлены ў судзе, не адпавядае таму, што быў выдадзены актывістцы раней. "Мне ўчастковы прапанаваў перад пасяджэннем падпісаць дапаўненні, я адмовілась. Патрабую, каб справа разглядалася ў адпаведнасці з першапачатковым варыянтам", - сказала на судзе Таццяна. 

Перад пачаткаму суду над Таццянай Фесікавай
Перад пачаткаму суду над Таццянай Фесікавай

Пасля перапынку суддзя пастанавіў зрабіць копію першапачатковага пратаколу і азнаёміць з ім Фесікаву і яе адваката. 

Нагадаем, што ў пятніцу 12 красавіка і ў нядзелю 14 красавіка ў Брэсце было затрыманы 19 актывістаў - праціўнікаў будаўніцтва ў горадзе акумулятранага завода. Затрыманыя правялі адну ці некалькі начэй у ізалятары, а ў панядзелак 15 красавіка іх спрабавалі судзіць прама ў будынку Ленінскага РАУС. У той дзень па артыкуле 23.34 КаАП (арганізацыя ці ўздзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) асудзілі двух чалавек - Нікалая Трацюка і Алега Ярмоленку. Суды над астатнімі затрыманымі былі перанесены на розныя даты. Частку людзей мусілі судзіць 18 красавіка, але ў той дзень суды не адбыліся, усе паседжанні перанеслі на 24,25 і 26 красавіка. 

Пазней праваабаронцам стала вядома пра яшчэ аднаго затрыманага пасля акцыі 14 красавіка - Яўгена Саўчука. Яго асудзілі на наступны дзень на 10 базавых велічынь (255 рублёў). 

24 красавіка адбыліся суды над Дзмітрыем Андрасюком, Віктарам Сэндэрам, Віталём Казаком, Алегам Вялавым. Актывісты атрымалі ад 5 да 40 базавых велічынь.

 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Крыніца: Дзень другі. У Брэсце працягваюць судзіць праціўнікаў завода