Як стала вядома ПЦ "Вясна", затрыманых у апошнія дні актывістаў-праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце будут судзіць у Ленінскім РАУСе.

Справы будзе разглядаць суддзя Аляксандр Семянюк, які дагэтага пачаў разглядаць справу брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна

Затрыманыя ў пятніцу: Дзяніс Малашэнка, Зміцер Андрасюк, Дзям'ян Лепясевіч, Уладзімер Казлоўскі, Сяргей Свірскі, Алег Ярмоленка, Уладзімір Вялічкін, Уладзіслаў Абрамовіч, Кацярына Басаргіна, Алег Вялаў.

Затрыманыя ў нядзелю: Аляксандр Кабанаў, Дзмітрый Бекалюк, Алесь Абляк, Ягор Кандрацюк, Таццяна Фесікава, Віталь Казак, Віктар Сэндэр, Мікалай Трацюк.

Аляксандра Кабанава і Зміцера Андрасюка адпусцілі праз тры гадзіны пасля затрымання. 

З РАУС выйшла Таццяна Фесікава, у дачыненні да яе складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП за 31 сакавіка. Разгляд справы перанесены на 10 гадзін раніцы 25 красавіка.

Крыніца: Брэст: Актывістаў судзяць у РАУС