Друкаваць
Катэгорыя: Вясна

Аўтазакі на Кастрычніцкай плошчы Мінска 25 сакавіка 2019 года. Фота: Павел Падкарытаў. 101 гадавіну стварэння Беларускай народнай рэспублікі адзначаюць сёння беларусы ва ўсім свеце. У Мінску на 25 сакавіка запланавана некалькі лакальных мерапрыемстваў.

Адукацыйная вечарына ў гонар 101-х угодкаў стварэння БНР адбудзецца для дарослых і дзетак у Мінску. Арганізатары абяцаюць у гульнявой форме пазнаёміць дзетак з вартымі гістарычнымі падзеямі і выбітнымі асобамі Беларусі. Вечарына пачнецца ў 18-00 і пройде па адрасе:  вул. Авангардная, 27/1.

Шэраг палітыкаў, сярод якіх Мікалай Казлоў, Віталь Рымашэўскі, Ігар Барысаў, збіраюцца прайсціся ад Кастрычніцкай плошчы да дома на вуліцы Валадарскага 9, дзе 25 сакавіка 1918 году была абвешчана незалежнасць БНР.

Ад самага ранку 25 сакавіка ў цэнтры Мінска ў розных месцаў было заўважана некалькі аўтазакаў

Дом актывісткі Вольгі Нікалайчык – у аблозе. Яе ад самага ранку пільнуюць супрацоўнікі міліцыі.

Марына Касінерава піша ў фэйсбуку: "Мы з Вячка Касінер едзем на маршрутцы на трэніроўку, за намі бусік з АМАПам, на першым сядзенні мужчына здымае на камеру. Номер буса: 9326-HI-7, форд"

Крыніца: Мінск, 25 сакавіка…