Дзень Волі 2018 у Кіеўскім скверы. У Кіеўскім скверы Мінска ў нядзелю 24 сакавіка адбудзецца святочны мітынг-канцэрт, прымеркаваны да 101-годдзя з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Арганізатарамі выступаюць Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Рух “За Свабоду”, Аб’яднаная грамадзянская партыя і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

Мерапрыемства дазволенае гарадскімі ўладамі.

Чакаюцца выступы гуртоў «Няхай», «КаS», «Водар», «Дай дарогу!», «Разбітае сэрца пацана» і «N.R.M».

Таксама запланаваныя фудкорт, рамесніцкія лаўкі, палітычны намётавы гарадок.

Пачатак у 13:00.

Як дабрацца?

"Жыве Беларусь!", ці Як схадзіць на мірную акцыю без наступстваў

Як прыняць удзел у масавым мерапрыемстве і пры гэтым не парушыць закон - у прававым лікбезе ад праваабаронцаў "Вясны".

Крыніца: Мінск, Кіеўскі сквер: мітынг-канцэрт, дазволены ўладамі