Фота: foref-europe.org У рамках Нарады АБСЕ па выкананні абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння ў Варшаве 12 верасня запланаваны мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў беларускіх няўрадавых грамадскіх і праваабарончых арганізацый.

Cайд-івэнт па бягучай сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі адбудзецца ў рамках Нарады АБСЕ па выкананні абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння ў Варшаве 12 верасня.

Ключавымі фігурамі мерапрыемствы «Бягучая сітуацыя з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі: інфармацыя з першых рук» стане Асамблея дэмакратычных НДА Беларусі ў супрацоўніцтве з Праваабарончым цэнтрам "Вясна", Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека (FIDH), Цэнтрам прававой трансфармацыі і Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

У кастрычніку 2018 года на сваёй 124 сесіі Камітэт ААН па правах чалавека разгледзіць Перыядычны даклад, прадстаўлены Беларуссю аб выкананні краінай Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ўрад Беларусі ўпершыню за 20 гадоў выканаў сваё абавязацельства па Міжнароднаму пакту, прадставіўшы сваю нацыянальную справаздачу і ліквідаваўшы тым самым шматгадовую запазычанасць па прадастаўленні справаздачы. Напярэдадні гэтай падзеі беларускія праваабарончыя НДА падрыхтавалі сваю альтэрнатыўную справаздачу, якая будзе прадстаўлена грамадскасці на паралельным мерапрыемстве на HDIM 2018.

У ходзе прэзентацыі прадстаўнікі Асамблеі дэмакратычных НДА, Праваабарончага цэнтру «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў і Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) ацэняць апошнія заканадаўчыя змены, якія тычацца свабоды СМІ, свабоды сходаў, бягучую сітуацыю з выкананнем смяротных прысудаў у Беларусі, а таксама далейшае змякчэнне адказнасці за дзейнасць незарэгістраваных НДА. Яны таксама выкладуць меркаванне грамадзянскай супольнасці пра тое, як на правы чалавека ўплывае «Міжведамасны план рэалізацыі рэкамендацый, адрасаваных Рэспубліцы Беларусь у рамках механізмаў ААН», які ажыццяўляецца ўрадам Беларусі з лістапада 2016.

Прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў раскажуць пра нядаўнія атаках у жніўні гэтага года на незалежныя СМІ ў Беларусі ў выглядзе новых крымінальных справаў супраць журналістаў і рэдактараў шэрагу незалежных навінавых парталаў і прыватнага інфармацыйнага агенцтва, а таксама ў выглядзе ператрусаў і канфіскацыі абсталявання.

Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) асветліць сітуацыю з адвакатамі ў Беларусі. У чэрвені 2018 года Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (партнёрства FIDH-OMCT) у супрацоўніцтве з Парыжскай калегіяй адвакатаў і Праваабарончым цэнтрам "Вясна", прадставіла справаздачу, у якой зафіксаваны абмежаванні на незалежнасць адвакатаў у Беларусі. Грунтуючыся на даследаванні, праведзеным у студзені 2018 года, у дакладзе крытыкуецца беларускае заканадаўства, якое дазваляе выканаўчай уладзе кантраляваць прафесію адвакатаў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" на сайд-івэнце будзе прадстаўляць Валянцін Стэфановіч.

На наступны дзень, 13 верасня, у рамках Нарады АБСЕ па выкананні абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння адбудзецца круглы стол «Беларусь - рэпрэсіі за фасадам «лібералізацыі», які падрыхтаваны Беларускім Домам у Варшаве.

У дыскусіі па беларускіх праблемах прымуць удзел старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі, кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, заслужаны прафесар універсітэта Альберты (Канада) Дэвід Марплз, прэзідэнт польскага Фонду міжнароднай салідарнасці Мацей Фалькоўскі, член праўлення Усходне-Еўрапейскага дэмакратычнага цэнтра Павел Казанэцкі.

Нарада па чалавечым вымярэнні (HDIM) дзяржаў-удзельніц АБСЕ  з'яўляецца найбуйнейшай канферэнцыяй па правах чалавека і дэмакратыі ў Еўропе. Яна арганізуецца кожны год Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) у якасці платформы для 57 дзяржаў-удзельніц АБСЕ, партнёраў АБСЕ па супрацоўніцтве, структур АБСЕ, грамадзянскай супольнасці, міжнародных арганізацый і іншых зацікаўленых суб'ектаў для кантролю за выкананнем абавязацельстваў АБСЕ ў галіне чалавечага вымярэння, абмеркавання звязаных з гэтым праблем, абмену перадавым вопытам і рэкамендацыямі па далейшым удасканаленні. У гэтым годзе HDIM пройдзе з 10 па 21 верасня.

Крыніца: Прадстаўнікі беларускіх НДА возьмуць удзел у нарадзе АБСЕ ў Варшаве