Затрыманне ўдзельнікаў перформансу каля МУС 28 чэрвеня. Фота: Радыё Свабода. Студэнты тэатральнай лабараторыі Fortinbras Вольга Рамашка, Надзея Крапівіна і Дзмітрый Яфрэмаў, якія 28 чэрвеня стварылі ЛГБТ-клумбу перад будынкам беларускага МУС, сумна вядомага  гамафобнымі поглядамі яго кіраўника, былі  затрыманыя, і адпраўленыя да суда ў прыёмнік-размеркавальнік на вуліцы Акрэсціна. Прозвішчы затрыманых перадае ў сацыяльных сетках  вядомы драматург і рэжысёр Мікалай Халезін.

Разам з уддзельнікамі перфомансу быў затрыманы пазаштатны карэспандэнт агенцтва БелаПАН Андрэй Шаўлюга. Каля 16:00 ён фатаграфаваў акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці.

Меркавана, у першай палове дня 29 чэрвеня, у судзе Маскоўскага раёна Мінска адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі-перфоманса. Артыкулы, па якіх абвінавачваюць студэнтаў і журналіста, пакуль дакладнае невядомыя.

Крыніца: Чакаюцца суды за інсталяцыю з ЛГБТ-клумбай перад будынкам МУС