16.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15-16 студзеня 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

"Бабуля зачыніла калітку, дык міліцыянт пераскокваў праз плот". Сілавікі зладзілі ператрус у бабулі былога журналіста "Белсату"

sjarhei-skulavec_1.jpg
Сяргей Скулавец

Беларускія сілавікі надалей прыходзяць з ператрусамі да былога журналіста "Белсату" Сяргея Скулаўца, які ўжо з 2023 года не жыве ў Беларусі. А яму самому яны прапаноўваюць вярнуцца.

Як распавёў Сяргей "Белсату", на Новы год сілавікі зладзілі яшчэ адзін ператрус у ягонай 86-гадовай бабулі, якая жыве ў вёсцы Хорск Столінскага раёну.

"31-га вечарам зноў прыехалі з ператрусам да бабулі. Са Століна наведаўся следчы з пастановай пра ператрус, якую падпісаў пракурор з Івацэвічаў. Перад гэтым званілі маме, назваліся з міліцыі і паведамілі, што супраць мяне завялі крыміналку. Міліцыянт таксама сказаў, што яму даручылі распавесці пра тое, што калі я надумаю вяртацца, то трэба звярнуцца ў камісію памілавання. Ён распавёў гэта маме і папрасіў яе перадаць мне".

Паводле яго, бабуля замкнула весніцы, дык міліцыянт пераскокваў праз плот.

У Беларусі новае "экстрэмісцкае фармаванне" — арганізацыя "Перт"

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 13 студзеня.

Паводле ведамства, дачыненне да праекту мае 18-гадовы Уладзіслаў Варонін.

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

ЦВК пагражае штрафам да 15 базавых за фатаграфаванне выбарчага бюлетэня

Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Балдоўская расказала журналістам, чаму забаронена здымка запоўненага бюлетэня:

"Цяпер у выбарчым заканадаўстве прапісана дакладна норма, якая вызначае забарону на фатаграфаванне або відэаздымку запоўненага бюлетэня і на вынас бюлетэня за межы памяшкання для галасавання. Такога роду дзеянні з'яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем і пацягнуць накладанне штрафу на фізічную асобу, на выбаршчыка ў памеры да 15 базавых велічынь. Забарона на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня звязаная з прынцыпам таямніцы галасавання".

Крыніца: Новае "экстрэмісцкае фармаванне" і ператрус у журналіста: хроніка пераследу 15-16 студзеня