14.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 студзеня 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Хойніках за "экстрэмізм" судзілі вядомага ў горадзе прадпрымальніка

uladzislau-dubikouski_.jpg
Уладзіслаў Дубікоўскі

Як паведаміла "Гомельская вясна", у Хойніках дзявятага студзеня адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Уладзіслава Дубікоўскага. Мужчыну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Працэс узначальваў суддзя Станіслаў Іванюценка.

Уладзіслаў Дубікоўскі — вядомы ў Хойніках прадпрымальнік, заснавальнік таварыства з абмежаванай адказнасцю "СПЕЦСлавія". Гэтае прадпрыемства займаецца вырабам працоўнага спецадзення. Вядома, што Дубікоўскі уваходзіў у склад Рады ў развіцці прадпрымальніцтва пры Хойніцкім райвыканкаме.

У "экстрэмісцкі" спіс дадалі чарговыя кнігі, краўндфандынгавы праект "Gronka", а таксама песня пра Лукашэнку

У яго трапілі:

У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы. Імаверна, каб павысіць яўку на выбарах*

У Беларускім дзяржаўным медычным універсітэце забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў. Пра гэта паведаміла ініцыятыва медыкаў "Белыя Халаты" са спасылкай на крыніцы.

"Нядаўна кіраўніцтва ўніверсітэта давяло да выкладчыкаў, што забароненыя адпачынкі на перыяд выбараў (мяркуючы па ўсім, для таго, каб павысіць яўку). Таксама ўведзеная часовая забарона на пераздачу — ад выкладчыкаў патрабуюць, каб усе залікі ды экзамены былі здадзеныя адразу. Гэта робіцца для таго, каб іншагароднія студэнты хутчэй з'ехалі са сталіцы".

Крыніца: Ціск на медыкаў і абнаўленне "экстрэмісцкага" спісу: хроніка пераследу 14 студзеня