26.12.2024 Тэгі: грамадства, ціск, выбары-2025 ЦВК абвясціў, што на выбарах* у гэтым годзе беларусы, якія жывуць за мяжой, змогуць прагаласаваць на шасці выбарчых ўчастках у абласных гарадах.

Цэнтральны выбарчы камітэт апублікаваў паведамленне для беларусаў, якія жывуць за мяжой. Паводле яго, яны змогуць прыняць удзел у галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах* у 2025 годзе, аднак для гэтага ім трэба прыехаць у любы абласны горад Беларусі.

Для беларусаў замежжа адмыслова вылучаныя наступныя ўчасткі:

Святлана Галаўнёва, юрыстка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары":

"У ранейшыя гады, калі за мяжой жыло значна менш людзей, выбарчыя ўчасткі атрымлівалася арганізоўваць у консульствах. Тое, што гэта не робіцца цяпер, — выключна ініцыятыва ўладаў Беларусі. Таму я лічу, што гэта дыскрымінацыя — фактычна пазбаўляць права голасу значную частку грамадства. Больш за тое, такія абмежаванні можна разглядаць як частку больш шырокага трансгранічнага пераследу часткі насельніцтва, якая ўспрымаецца ўладамі як нелаяльная і якая знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі.

Але насамрэч гэта абмежаванне, як і іншыя, накіраваныя першасна на людзей у вымушанай эміграцыі, закранаюць больш шырокія кола грамадства. Нармальнае выкананне консульствам і краінай сваіх функцый— гэта супольны інтарэс і тых, хто жыве па-за Беларуссю, і тых хто жыве ў краіне. Бо ўсе зацікаўлены ў тым, каб мець магчымасць выехаць за мяжу і быць упэўненымі, што прадстаўніцтва тваёй краіны дасць табе магчымасць прагаласаваць, замяніць згублены пашпарт і гэтак далей".

Крыніца: "Гэта дыскрымінацыя": ЦВК прапануе беларусам замежжа прагаласаваць унутры краіны