Суды працягваюць разглядаць адміністрацыйная справы ўдзельнікаў збору подпісаў у падтрымку беларускай мовы і адкрыццё нацыянальнага ўніверсітэта, які праходзіў у Мінску і некаторых гарадах 21 лютага і ў наступныя дні.

Позву ў суд Савецкага раёна Мінска на 14 гадзін 29 сакавіка атрымала Аляксандра Патапава. Таксама ў гэтым жа судзе і ў гэты ж час прызначаны разгляд справы Вольгі Маёравай. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 23.34 КаАП.

На гэты час вядома, што штрафы за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы атрымалі Пакаповіч Павел (двойчы за 2 пікеты агулам 100 базавых), Гусева Наста (15 базавых), Сергіенка Ягор (50 базавых), Дашкевіч Зміцер (40 базавых), Мандзік Дзяніс (25 базавых), Смілевіч Ганна (15 базавых). Пратаколы ў дачыненні да яшчэ двух зборшчыкаў подпісаў – Эдуарда Пальчыса і Рамана Ганчарова суды адправілі на дапрацоўку.

Такім чынам, агульная сума штрафаў па стане на 28 сакавіка складае 245 базавых велічынь, альбо 2 500 еўра.

Нагадаем, збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы распачаўся ў Мінску і некаторых гарадах Беларусі 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. 27 лютага лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі больш за 2 тысячы подпісаў.

Крыніца: Колькі ў Беларусі каштуе любоў да роднай мовы?