22.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Барыс Вітко. Фота з сацыяльных сетак. Брэсцкі абласны суд пасля доўгага перапынку 20 траўня вынес прысуд 68-гадоваму жыхару Ляхавіч Барысу Вітко. Справу разглядала суддзя Вера Філонік. На гэты раз палітвязню прад’явілі больш сур’ёзныя абвінавачанні па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Пенсіянера абвінавацілі па ўсіх прад’яўленых артыкулах:

Барыса Вітко раней быў асуджаны за абразу суддзі паводле арт. 391 Крымінальнага кодэкса.  Нітыта ён 30 верасня 2021 года ў тэлеграм-канале "Ляхавічы 97" ён напісаў абразлівы каментар у дачыненні да суддзі Мікалая Кміты.

20 студзеня 2023 года суд Ляхавіцкага раёна прызнаў яго вінаватым і прысудзіў два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

Разгляд судовай справы пачаўся яшчэ 4 студзеня і доўжыўся з перапынкамі да 20 траўня.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Вітко са студзеня 2021 года па ліпень 2022 года наўмысна размясціў у экстрэмісцкіх чатах паведамленні, якія змяшчаюць абразы прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў.

Так, ён размясціў у сетцы Інтэрнэт інфармацыю абразлівага і паклёпніцкага характару ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, якая змяшчае загадзя ілжывыя звесткі, злучаныя з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў, а таксама з мэтай  дэстабілізацыі насельніцтва, размясціў у мэсэнджары «Telegram» каментары ў дачыненні да груп асоб, якія належаць да пэўных прафесій, рэлігіі і нацыянальнасці з заклікам да здзяйснення гвалтоўных дзеянняў, здзейсніў наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай варожасці і варожасці.

А ў ліпені 2022 года Вітко “размясціў негатыўныя паведамленні і каментары, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь,  змяшчаюць публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, здзяйснення акта тэрарызму і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Суд прызнаў пенсіянера вінаватым і на падставе ч. 2 арт. 367 КК прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады;

у публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі і на падставе ч. 1 арт. 368 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады;

у распаўсюдзе заведама ілжывых звестак (паклёп) у інфармацыі, размешчанай у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт, якая змяшчае абвінавачванне ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства, і на падставе арт.188 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады;

у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, і на падставе ч. 1 арт. 130 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады;

у публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, здзяйснення акта тэрарызму і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і на падставе ч. 3 арт. 361 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін шэсць гадоў;

у публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі, учыненай асобай, раней судзімай за абразу, і на падставе ч. 2 арт. 368 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады;

у абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў у інфармацыі, размешчанай у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт, і на падставе арт.369 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады са штрафам у памеры 300 базавых велічынь у суме 12 000 рублёў.

Па сукупнасці прысудаў шляхам частковага складання неадбытай часткі пакарання канчаткова абвінавачанаму Барысу Вітко прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін сем гадоў тры месяцы з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 300 базавых велічынь у суме 12 000 рублёў.

Крыніца: Драконаўскі прысуд пенсіянеру з Ляхавіч: сем гадоў і тры месяцы калоніі і штраф у суме 12 000 рублёў