09.04.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

На наступным тыдні завочна пачнуць судзіць адразу шэсць беларусаў і беларусак

У панядзелак, 15 красавіка, суд Партызанскага раёну Мінска пачне разгляд завочнай справы ў дачыненні да шасці чалавек. Гэта Пузан Віктар, Гутар Генадзь, Сталока Ірына, Цярлюк Аляксандр, Астроўскі Анатоль, Пахомчык Віталь. Усім ім інкрымінавана ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пахомчык Віталю дадаткова інкрымінуюць яшчэ і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Судовы працэс прызначана весці суддзя Святлана Макарэвіч.

Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да гэтых людзей 23 лютага. Акрамя гэтых шасці чалавек у спісе таксама былі Арастовіч Людміла, Пруднікава Вольга і Яўген. Калі будуць судзіць іх — невядома.

За "экстрэмізм" асудзілі ксяндза з Гродзенскага раёна 

Пробашча касцёла вёсак Галынка і Пярстунь Гродзенскага раёна Паўла Гедройца асудзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" паводле арт. 19.11 КаАП. Суд адбываўся 12 і 14 сакавіка, справу разглядала суддзя Наталля Козел. Вынік пакуль невядомы.

Старонка святара ў Facebook выдаленая.

Сілавікі затрымалі мінчанку за ўдзел у пратэстах 

Паводле інфармацыі "Медыязона", гаворка пра Дар'ю Давыдзенка.

На «пакаяльным відэа» яна кажа, што разам з мужам і сяброўкай у верасні 2020 года «ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных мітынгах, хадзілі па дарогах, фатаграфаваліся, рабілі сэлфі». Сцвярджаецца, што яе муж і сяброўка таксама затрыманыя, але ў відэа іх не паказваюць.

Напрыканцы відэа Дар'ю прымусілі сказаць, што іх «пакаранне будзе звязана з пазбаўленнем волі».

Сілавікі затрымалі жыхароў Брэста, якія сарвалі чырвона-зялёны сцяг з дзіцячага садка

Паведамляецца, што затрыманым мужчынам 25 і 46 гадоў.

Праўладныя тэлеграм-каналы пагражаюць ім крымінальнай справай паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржаўнай сімволікі).

У Брэсце сілавікі затрымалі барысту

На «пакаяльным відэа» затрыманы хлопец кажа, што яго завуць Мікіта, што ў 2020 годзе ён удзельнічаў у акцыі пратэсту і наклейваў налепкі «Краіна для жыцця» ў кавярні, дзе працаваў.

Паводле інфармацыі "Вясна Брэст", затрыманы — Мікіта Яхімовіч.

Чарговы раз папоўніўся Спіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў

У яго трапілі:

У Гомелі затрымалі буйнога бізнэсмена Наума Каца

8 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля суддзёй Віктарам Казачакам была разгледжана адміністрацыйная справа паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) у дачыненні да гомельскага бізнэсмена Наума Каца.

Вынік адміністрацыйнага працэсу высвятляецца, піша «Гомельская вясна».

Крыніца: Затрыманні барысты і бізнэсмена, новыя "экстрэмісцкія" матэрыялы: хроніка пераследу 9 красавіка Дапоўнена