11.04.2024 Тэгі: скаргі, ААН, палітвязні Былы палітзняволены Зміцер Фурманаў, які быў сябрам ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай (за што быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі), падаў індывідуальны зварот супраць Беларусі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Цяпер зварот зарэгістравалі.

Зміцер Фурманаў. Фота з сацыяльных сетак.
Зміцер Фурманаў. Фота з сацыяльных сетак

"У Камітэт мы падаваліся разам з юрыстам "Вясны"— ён дапамог мне зрабіць скаргу на дзяржаву, што мае правы былі парушаныя, — распавёў “Вясне” Зміцер Фурманаў. — І далей мы будзем чакаць адказу ад дзяржавы.

Шлях да гэтай скаргі быў такім. Калі я апынуўся за мяжой, то бок не ў Беларусі, я праз некаторы час вырашыў, што трэба адстойваць свае правы. Была магчымасць звярнуцца ў КПЧ ААН. І такім чынам мы падалі гэтую скаргу.

Я думаў, што больш часу прыйдзе перад рэгістрацыяй скаргі, бо ўсё ж такі шмат людзей звяртаецца да гэтага Камітэта, не толькі беларусы.

Прайшоў год і два месяцы, і я быў здзіўлены такой хуткасцю, бо я думаў, што больш часу пройдзе перад рэгістрацыяй скаргі. Я разумею, што гэта доўгі шлях, што будзе не адзін год, таму да гэтых выпрабаванняў мы гатовы".

Раней Беларусь выйшла з Факльтатыўнага пратакола да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (органам якога з’яўляецца КПЧ ААН). Гэта значыць, што Беларусь больш не хоча прымаць скаргі ад людзей супраць Беларусі. Але гэта не спыняе Змітра Фурманава:

"Калі Беларусь не адкажа [на заўвагі КПЧ ААН], то адсутнасць адказа гэта таксама адказ, — упэўнены экс-палітвязень. — Гэта значыць, што дзяржаве няма чаго паведаміць у сваю абарону, то бок яны такім чынам прызнаюць сваю паразу і ім няма чаго адказаць на тыя аргументы, якія ім дасылаюць. Гэта тое ж самае, што і параза".

Якія парушэнні правоў былі ў Змітра Фурманава?

"Мяне схапілі гвалтоўна, без прадстаўлення ці просьб прайсці кудысьці, — пералічвае былы палітзняволены. — Проста схапілі, закінулі ў аўтобус, яшчэ ўдарылі ў твар. Гэта было першае парушэнне. Потым, я лічу, што былі парушэнні ва ўмовах СІЗА і іншых месцах за кратамі, таксама мяне шмат і на карцары адпраўлялі. І ў прынцпе трымалі ва ўмовах абмежавання волі [незаконна].

То бок я нічога не зрабіў, пад што можна падвесці, што я злачынец. Я наадварот усё рабіў згодна з законамі Беларусі, то бок збіраў подпісы, як патрабуе Выбарчы кодэкс. Усё ў рамках закону, але ж не — такім чынам апынуўся за кратамі, і паўтары гады мяне трымалі як ў закладніках. І вось гэтыя ўсе пералічаныя парушэнні былі і накірованы ў Камітэт па правах чалавека ААН".

У скарзе Змітра Фурманава супраць Беларусі пералічаныя наступныя парушэнні правоў (артыкулы Міжнароднага пакта аб гармадзянскіх і палітычных правах):

Крыніца: КПЧ ААН зарэгістраваў індывідуальны зварот супраць Беларусі экс-палітвязня Змітра Фурманава