09.01.2024 Тэгі: грамадства, ААН, аналітыка, дапамога Юрыдычная служба "Вясны" і Гарачая лінія "Вясны" падвялі вынікі сваёй працы за 2023 год. Якія яны?

@zvarot96  – Юрыдычная служба "Вясны"

Вось некаторыя з водгукаў:

"Дзякуй, што вы ёсць!

Дзякуй вялікі. Вы мне вельмі дапамаглі. Дзякуючы вашай дапамозе, я атрымала вельмі важны дакумент з суда па маёй адміністратыўнай справе.

Вялікі дзякуй за працу! Быў уражаны супрацоўніцтвам. Поспехаў!"

Праваабаронцы "Вясны" праінфармавалі спецдакладчыкаў ААН пра парушэнні правоў і свабодаў вясноўцаў падчас суду

Праваабаронцы “Вясны” звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН па пытаннях аб праваабаронцах, свабодзе мірных сходаў і аб’яднанняў, а таксама стане ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Праваабаронцы "Вясны" накіравалі зварот спецдакладчыкам ААН з нагоды прызнання арганізацыі "экстрэмісцкім фармаваннем"

Праваабаронцы звярнуліся да Спецдакладчыка па пытаннях аб палажэнні з правамі чалавека ў Беларусі, Спецдакладчыка па пытаннях аб палажэнні праваабаронцаў, Спецдакладчыка па пытаннях аб ухваленні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выяўленне, а таксама да Спецдакладчыка па пытаннях аб свабодзе мірных сходаў і а'яднанняў.

Узмацняе ціск на палітвязняў. Юрысты ПЦ "Вясна" прапануюць вывесці артыкул 411 з КК

Юрысты ПЦ "Вясна" звярнуліся да спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Праваабаронцы "Вясны" накіравалі зварот спецдакладчыкам ААН з нагоды затрыманняў беларусаў за данаты

Юрыдычная служба "Вясны" накіравала зварот чатыром Спецдакладчыкам з нагоды пераследу беларусаў за ахвяраванні ў дабрачынныя фонды.

Герб на акне, Курапаты і дзесяцігадовы малюнак. Тры справы супраць Беларусі, зарэгістраваныя ў КПЧ ААН

У Камітэце па правах чалавека ААН былі зарэгістраваны некалькі індывідуальных зваротаў, пададзеных заяўнікамі пры дапамозе юрыстаў ПЦ "Вясна".

@ViasnaSOS  — Гарачая лінія "Вясны"

За 2023 год Гарачаю лінія прыняла 1765 зваротаў:

"Да нас прыйшлі", "на брата завялі крыміналку"… З якімі запытамі звяртаюцца на Гарачую лінію "Вясны"?

Распавядаем пра тое, з якімі запытамі туды звяртаюцца людзі.

"Вясна" надалей працягвае сваю працу. Звяртайцеся ў тэлеграме:

Крыніца: Больш за 2300 зваротаў. Юрыдычная служба і Гарачая лінія "Вясны" падвялі вынікі сваёй працы за 2023 год