02.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі У Мінскім абласным судзе 15 снежня былому вайскоўцу Паўлу Кучынскаму прызначылі 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Працэс вёў суддзя Аляксандр Рыбакоў. Паўла прызналі вінаватым паводле сямі крымінальных артыкулаў — сярод іх "здрада дзяржаве", "акт тэрарызму", "стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй". Летась арганізацыя сілавікоў Беларусі BYPOL пісала, што яго пад катаваннямі прымусілі ўдзельнічаць у правакацыі супраць іх.

Паўла Кучынскага затрымалі прыкладна напачатку верасня 2022 года. Тады арганізацыя BYPOL пісала, што Кучынскі быў затрыманы ў сувязі з верагодным дачыненнем да справы "інкасатараў":

"Спецслужбы пад катаваннямі прымусілі яго ўдзельнічаць у правакацыі, у рамках якой апошні выйшаў на сувязь з прадстаўнікамі BYPOL і прапанаваў здзейсніць акцыі прамога дзеяння. Усе перамовы і перапіска фіксавалася".

Паўлу выставілі абвінавачванні паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

Працэс над ім распачаўся 4 кастрычніка ў Мінскім абласным судзе. Суддзём па справе быў прызначаны Аляксандр Рыбакоў — былы старшыня суда Лагойскага раёна. Менавіта ён у 2021 годзе вёў першы суд па "справе Ціханоўскага". 

15 снежня Кучынскаму вынеслі прысуд — 19 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра Паўла — калі ласка, напішыце на тэлеграм-акаўнт @Viasnainfo.

Крыніца: Былога вайскоўца Паўла Кучынскага асудзілі да 19 гадоў зняволення