13.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-13 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

13 лістапада

Аляксандра Вайцешыка арыштавалі на 15 сутак

Аляксандр Вайцешык

Па інфармацыі берасцейскай "Вясны", праваабаронца Аляксандр Вайцешык арыштаваны на 15 сутак. Такое рашэнне вынесла ў пятніцу баранавіцкая суддзя Ірына Паўлоўская.

Вядома, што Вайцешыка затрымалі каля пад'езда свайго дома. Затрымалі яго сілавым метадам. Падчас вобшуку вынялі ноўтбук і тэлефон. Па рашэнню суда, гэтыя тэхнічныя прылады канфіскаваны.

Нагадаем, 9 лістапада ў Баранавічах затрымалі не менш за 10 чалавек, пра што паведамляў актывіст Юрый Казакевіч са спасылкай на мясцовых жыхароў.

«Завочную» крымінальную справу ў дачыненні да стваральнікаў і ўдзельнікаў BYPOL перадалі ў суд

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта ў парадку спецыяльнай вытворчасці скончана папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да прадстаўнікоў і экс-удзельнікаў арганізацыі BYPOL з структурнымі падраздзяленнямі «Сітуацыйна-аналітычны цэнтр» і «Мабілізацыйны план "Перамога"».

Абвінавачаным інкрымінавана 11 артыкулаў крымінальнага кодэксу:

Паведамляецца, што крымінальная справа перададзена Генеральнаму пракурору для накіравання ў суд.

ГУБАЗіК затрымаў двух маладзёнаў

Студэнта гістфаку БДУ і ягоную дзяўчыну дзяўчыну затрымалі, бо яны абменьваліся «экстрэмісцкімі» навінамі. «Пакаяльнае відэа» з імі апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

12 лістапада

Затрыманні на Гродзеншчыне працягваюцца — гэтым разам у Лідзе

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць аб затрыманнях на Лідскім заводзе электравырабаў. Меркаваная прычына арыштаў — распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП).

Нагадаем, днямі затрыманні адбыліся ў Ваўкавыску, Шчучыне, Гродне, Навагрудку, а таксама гарадскім пасёлку Мір.

Крыніца: Затрыманні, "суткі", завочная крымінальная справа: хроніка палітычнага пераследу 12-13 лістапада