03.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, дыфамацыя Стала вядома, што 15 лютага 2023 году ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінску агучаны прысуд 46-гадоваму Дзмітрыю Панкевічу. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 (Абраза суддзі) Крымінальнага кодэксу і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі".

Прысуд вынесла суддзя Вольга Няборская. Бок дзяржабвінавачання падтрымала старшая памочніца пракурору Кастрычніцкага раёну Ульяна Кахнюк. Вядома, што ў мужчыны ёсць трое непаўнагадовых дзяцей. Ён знаходзіўся пад вартай трое сутак: з 14 па 16 верасня 2022 году.

Паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу яго асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі, паводле арт. 391 Крымінальнага кодэксу — да трох гадоў абмежавання волі. Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова яму прызначаныя тры гады "хіміі".

Панкевіча прызналі вінаватым у тым, што з 25 лістапада 2020 году да чацвёртага красавіка 2021 году ён пакідаў абразлівыя каментары ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" у бок прадстаўнікоў улады. Следчыя знайшлі мінімум 15 такіх выказванняў, за якія мужчыну і судзілі.

Таксама Дзмітрый мусіць выплаціць пацярпелым 22 тысячы рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Акрамя гэтага — 999 рублёў дзяржпошліны. Цягам месяцу Панкевіч мусіць выплаціць наступныя кампенсацыі:

Пакуль абвінавачаны не выплаціць кампенсацыі, на ягоную маёмасць — гараж, мабільны тэлефон, аўтамабіль — накладзены арышт.

Згодна з пазіцыяй абвінавачання, усе каментары былі публічнымі, утрымлівалі негатыўную ацэнку чыноўнікаў і разглядаліся судом як недапушчальныя, некарэктныя, зневажальныя. Сваімі дзеяннямі Панкевіч нібыта прывёў да "страты аўтарытэту супрацоўнікаў" у вачах людзей, "падарваў прэстыж дзейнасці ў дзяржаве, якую здзяйсняюць прадстаўнікі дзяржавы". 

Дзмітрый Панкевіч прызнаў віну і пацвердзіў, што пісаў каментары са свайго тэлефону ў тэлеграм-каналах, у тым ліку, "дэструктыўнай накіраванасці". Ён патлумачыў гэта ўплывам інфармацыі, якую бачыў у гэтых каналах.

Крыніца: Мужчына мусіць выплаціць 22 тысячы рублёў кампенсацыі маральнай шкоды за каментары ў "Карніках Беларусі"