17.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 17 студзеня пачынаецца завочны суд над Святланай Ціханоўскай, Паўлам Латушкам, Вольгай Кавальковай, Марыяй Мароз, Сяргеем Дылеўскім. Справу вядзе суддзя Пётр Арлоў. Усе фігуранты справы знаходзяцца за мяжой. 

Святлане Ціханоўскай ставяць у віну 10 крымінальных артыкулаў:

Паўлу Латушку ставяць у віну 8 крымінальных арыкулаў:

Вользе Кавальковай ставяць у віну 5 крымінальных артыкулаў:

Сяргею Дылеўскаму ставяць у віну 4 крымінальных артыкула:

Марыі Мароз ставяць у віну 7 крымінальных артыкулаў:

Нагадаем, Следчы камітэт 20 кастрычніка 2022 года распачаў працэс спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні ўсіх фігурантаў справы. 30 лістапада справу перадалі генеральнаму пракурору для накіравання ў суд.

11 студзеня Святлана Ціханоўская звярнулася ў Мінскі гарадскі суд з патрабаваннем прадаставіць ёй права азнаёміцца з матэрыяламі справы па яе завочнаму суду. А таксама апавясціла суд аб тым, што збіраецца скарыстацца сваім правам на адваката. Яна таксама напісала Мінскай гарадской і Рэспубліканскай калегіям адвакатаў аб тым, што хоча звязацца з прызначаным ёй адвакатам і выпрацаваць пазіцыю.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што лічыць працэдуру завочнай судавытворчасці парушэннем базавых правоў і свабодаў чалавека.

Павел Латушка адмовіўся ад назначанага яму адваката. Паводле яго словаў, Следчы камітэт спрабуе стварыць бачнасць законнасці, але ў яго гэта дрэнна атрымліваецца. Таксама ён патрабаваў атрымаць копію пастановы аб узбуджэнні крымінальнай справы альбо аб прызнанні падазраваным. Але адпаведанага дакумента не атрымаў.

Спецыяльная вытворчасць – вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні абвінавачванага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс.

Крыніца: Сёння ў Мінску завочна будуць судзіць Святлану Ціханоўскую і іншых фігурантаў “справы Каардынацыйнай рады”