05.01.2023 Тэгі: заканадаўства, аналітыка Напярэдадні Новага года ўрад Беларусі ўнёс у парламент законапраект аб змяненні закона “Аб грамадскіх аб’янаннях і аб палітычных партыях”.

savet-ministrau.jpg
Фота: сайт Мінюста Рэспублікі Беларусь

Гэты праект значна ўскладняе ўмовы існавання палітычных партый (у тым ліку прадугледжаная іх перарэгістрацыя). Для грамадскіх аб’яднанняў праект уводзіць як некаторыя пазытыўныя тэхнічныя новаўвядзенні, так і некаторыя новыя негатыўныя нормы (але агульная перарэгістрацыя грамадскіх аб’яднанняў не абвяшчаецца).

Распрацоўка законапраекта аб змяненні законаў аб грамадскіх аб’яднаннях і партыях вялася з 2019 года. Ён выносіўся на афіцыйнае грамадскае абмеркаванне і нават ужо быў унесены, а пазней адкліканы з парламента ў 2020 годзе. Аднак, тая версія, якая прадстаўленая ўрадам, значна адрозніваецца ў горшы бок у параўнанні з ранейшымі версіямі законапраекта.

Як выглядае, стымулам для прыспешвання даўняй працы па гэтым праекце сталі вынікі канстытуцыйнай рэформы, праведзенай у Беларусі ў лютым 2022 года. Актуальная версія законапраекта ўтрымлівае згадкі пра Усебеларускі народны сход, уведзены ў канстытуцыю як прадстаўнічы орган, у тым ліку для прадстаўлення грамадзянскай супольнасці. Праўдападобна, што гэты законапраект ідзе ў адным пакеце з іншымі праектамі, якія звязаныя з канстытуцыйнай рэформай, у тым ліку з праектам новай рэдакцыі Выбарчага кодэкса, праектамі законаў аб асновах грамадзянскай супольнасці і аб Усебеларускім народным сходзе.

Найбольш істотныя негатыўныя змены, якія прадугледжаныя законапраектам:

Пазітыўныя нормы, якія прадугледжаныя законапраектам, датычацца пераважна ўдакладнення пытанняў, па якіх раней праваўжывальная практыка стварала няяснасці альбо магчымасць падвойнай інтэрпрэтацыі:

Усім грамадскім аб’яднанням цягам году пасля ўступлення закона ў сілу трэба будзе прывесці статуты ў адпаведнасьць з новымі нормамі.

Пры гэтым за апошнія паўтара года колькасць грамадскіх аб’яднанняў няспынна скарачаецца.  Cярод больш чым 1173 некамерцыйных арганізацый, якія падпалі пад прымусовую ліквідацыю на канец 2022 года, налічваецца 515 грамадскіх аб’яднанняў, па якіх была ініцыяваная прымусовая ліквідацыя, і 280 аб’яднанняў, якія прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі для дзейнасці. Такім чынам, ліквідаваныя ці знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі 795 грамадскіх аб’яднанняў, што складае 26% ад агульнай колькасьці грамадскіх аб’яднанняў (на 1 студзеня іх лік дасягнуў максімальнай лічбы ў 3021 арганізацыю).

Што датычыцца палітычных партый, то для іх уводзяцца амаль усе анансаваныя вышэй змены, але таксама ствараюцца новыя жорсткія абмежаванні:

На падрыхтоўку і падачу дакументаў для перарэгістрацыі партыям даецца тры месяцы, пры гэтым трэба прадаставіць вялізны пакет дакмуентаў, у тым ліку спіс усіх сябраў партыі з пазначэннем імя, месца жыхарства, месца працы, месца нараджэння. Па тых  партыях, якія не пройдуць перарэгістрацыю, міністэрства юстыцыі зможа падаваць позвы ў Вярхоўны суд аб іх ліквідацыі.

Крыніца: Беларусь: апублікаваны праект зменаў у законы аб грамадскіх аб’яднаннях і партыях