Гродзенскі абласны суд 17 кастрычнікаагучыў прысуды па рэзананснай "справе Аўтуховіча". Судовы працэс доўжыўся пяць месяцаў. На лаве падсудных знаходзяцца Мікалай Аўтуховіч, святар Сяргей Рэзановіч, ягоная жонка Любоў Рэзановіч, іх сын Павел Рэзановіч, пенсіянерка Галіна Дзербыш, баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар, актывістка Вольга Маёрава, пенсіянерка Ірына Мельхер і яе сын Антон Мельхер, а таксама Ірына Гарачкіна, Віктар Снегур і Павел Сава. Усе фігуранты ўтрымліваюцца за кратамі 22 месяцы. Толькі двое з іх цалкам прызналі сваю віну. Суддзя Максім Філатаў прызначыў ім ад 2,5 да 25 гадоў калоніі. Мікалай Аўтуховіч

У чым абвінавацілі фігурантаў справы?

Вольга Маёрава, Віктар Снегур і Павел Рэзановіч на судзе

Усіх фігурантаў затрымалі ў снежні-студзені 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі. У залежнасці ад ролі іх абвінавацілі агулам па 15 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а матэрыялы справы склалі 65 тамоў. Справу разглядаў суддзя Гродзенскага абласнога суда Максім Філатаў. Дзяржаўнае абвінавачванне на судзе падтрымлівалі намесніца старшыні пракурора Людміла Герасіменка і старшы памочнік пракурора Рабаў. Народныя засядацелі — СтаворкаЖдановіч і Нічыпор.

Па версіі следства, Мікалай Аўтуховіч і ўдзельнікі арганізаванай групы ў ноч з 1 на 2 кастрычніка 2020 года падрыхтавалі запальную сумесь на аснове аўтамабільнага бензіну і іншых гаручых рэчываў. Пасля чаго аблілі гэтай сумессю і падпалілі аўтамабіль «Audi 80» і аднапавярховы жылы дом у Ваўкавыску, якія належалі супрацоўніку міліцыі. У лістападзе 2020 года Мікалай Аўтуховіч і «іншыя ўдзельнікі злачыннай арганізацыі» на тэрыторыі Гродзенскага раёна вырабілі самаробнае выбуховае прыстасаванне на аснове трацілавай шашкі і неўстаноўленага дэтанатара, пасля чаго на вуліцы Вялікая Альшанка ў Гродне ўзарвалі аўтамабіль «Skoda Octavia», які належаў супрацоўніку міліцыі.

Абвінавачванне сцвярджала, што Аўтуховіч рыхтаваў тэракты і збіраў звесткі аб сілавіках па ўказанні ўкраінскіх спецслужбаў. Акрамя гэтага, «група Аўтуховіча» па ўказанні ўкраінскіх спецслужбаў нібыта рыхтавалася захапіць расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі для катаванняў і перадачы атрыманых у іх звестак.

З абвінавачвання Аўтуховічу вынікае, што ўдзельнікаў групы ён выкарыстоўваў для збору інфармацыі аб супрацоўніках праваахоўных органаў і органаў кіравання. Гэта было патрэбна яму для запалохвання, пагроз і абраз, здзяйснення актаў тэрарызму, падпалаў, выбухаў аўтамабіляў і дамоў, для таго, каб прымусіць людзей адмовіцца выконваць свае службовыя абавязкі, і тым самым дэстабілізаваць грамадскі парадак у краіне. 

Храналогія суда:

У гродзенскай турме пачаўся суд па справе «групы Аўтуховіча»

На судовае пасяджэнне пусцілі толькі двух сваякоў абвінавачаных. «Вясна» распавядае, што вядома пра справу і як праходзіць суд.

Другі дзень суда па «справе Аўтуховіча»: што адбываецца на працэсе

«Вясна» распавядае, як праходзіць другі дзень суда па «справе Аўтуховіча».

«Рыхтаваліся захапіць расійскіх вайскоўцаў»: як праходзіць суд па «справе Аўтуховіча»

«Вясна» распавядае, што цяпер вядома пра суд і ў чым абвінавачваюць Аўтуховіча.

У судзе па «справе Аўтуховіча» пачынаецца допыт абвінавачаных

23 траўня, фігурантам скончылі зачытваць абвінавачванні.

"Я не здзяйсняў злачынства, я шукаў праўду": падрабязнасці суда па "справе Аўтуховіча"

Падчас дачы паказанняў некаторыя заявілі пра катаванні і збіванне пасля затрымання, а таксама пра жудасныя ўмовы ўтрымання.

"Справа Аўтуховіча": спрэчкі бакоў скончыліся, прысуд будзе агучаны ў сярэдзіне кастрычніка

Судовае следства па справе скончанае, а прысуд агучаць 17 кастрычніка.

Падтрымайце фігурантаў справы лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і пасылкамі па адрасе:

Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Мікалаю Аўтуховічу Сяргею Рэзановічу Любові Рэзановіч Паўлу Рэзановічу Галіне Дзербыш Уладзіміру Гундару Вользе Маёравай Ірыне Мельхер Антону Мельхеру Ірыне Гарачкінай Віктару Снегуру Паўлу Саву

Крыніца: Да 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па "справе Аўтуховіча"