Дзяніс Сальмановіч Брэсцкі абласны суд 30 верасня вынес жорсткі прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Дзяніса Сальмановіча. Яго абвінавацілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Судовы працэс, які пачаўся 20 верасня, вёў суддзя Мікалай Лешчанка.

Палітвязня Дзяніса Сальмановіча ўзялі пад варту 4 кастрычніка 2021 года па абвінавачванні ў спрыянні ў тэрарызме і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі, а таксама ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. Дзяніса сілавікі называлі нават “галоўным візуальным рэдактарам” ролікаў “Кібер-партызан” і "Супраціву". У дзень затрымання супрацоўнікі ГУБАЗіКу з тэлефона затрыманага напісалі маці: «Я не магу размаўляць, мне не хапае паветра, я задыхаюся».

Дзянісу зараз 30 гадоў. У дзень затрымання ён быў дома з малодшай сястрой, на той момант яна была непаўналетняй.

«Сілавікі ўварваліся ў дом раніцай, пачалі абражаць дачку рознымі словамі, спрасонку яна нічога не зразумела. Яна чула, як гэтыя нелюдзі ўварваліся ў пакой да Дзяніса, а ён тады хварэў каронавірусам", - распавядала ягоная маці.

У Брэсце пачаўся працэс над Дзянісам Сальмановічам, якому пагражае вялікі тэрмін зняволення

26 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Дзяніса у спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

 Суд прызнаў Дзяніса Сальмановіча вінаватым і па сукупнасці абвінавачанняў прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на 10 год ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 6 400 рублёў, піша Белсат.

Яшчэ наперадзе Сальмановіча чакае разгляд грамадзянскага пазову на суму 33 000 рублёў за нібы перакрыццё дарог.

Крыніца: І "тэрарыст", і "экстрэміст" адначасова: суровы прысуд палітвязню Дзянісу Сальмановічу