У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 чэрвеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманне спартсмену, які падпісваў ліст супраць гвалту

Уладзімір Бранавіцкі
Уладзімір Бранавіцкі

Праваабаронцам "Вясны" паведамілі, што 16 чэрвеня ў Баранавічах затрымалі 54-гадовага масцера спорту па паўэрліфцінгу Уладзіміра Бранавіцкага. Мужчыну затрымалі дома, пасля затрымання сілавікі пакінулі дом адкрытым.

Вядома, што Бранавіцкі падпісваў ліст аб спыненні рэпрэсій ад імя спартоўцаў у канцы жніўня 2020 года. Затрыманы пакуль на 72 гадзіны.

Затрыманы фатограф, які пакідаў краіну праз палітычны пераслед

16 чэрвеня ў Баранавічах затрымалі 55-гадовага фатографа з Барановіч Аляксандра Кудловіча. Ён быў вымушаны выехаць у Расію праз палітычны пераслед у 2020 годзе, але з-за пратэрмінаванага пашпарта і пачатку вайны вярнуўся ў Беларусь у траўні. Яму інкрымінуюцца артыкулы 368 (абраза Лукашэнкі) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. 

Новыя "экстрэмісцкія матэрыялы"

Telegram-канал "Малады фронт Беларусь" прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі судом Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці 6 чэрвеня.

Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў патрапілі відэаролікі на Youtube "Линейка Борисовского медицинского колледжа 2 сентября", "Борисов. Бастует медколледж""Борисовский государственный медицинский колледж бастует! Учащиеся и преподаватели собрались у входа". Такое рашэнне прыняў суд Крупскага раёна ад 14 чэрвеня 2022 года. Гэтым жа судом прынята рашэнне аб прызнанні экстрэмісцкім цяпер лічыцца акаунт у TikTok @macahon. 

Затрыманне ў Ваўкавыску

Жыхара Ваўкавыска і супрацоўніка "Беллакт" затрымалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Таксама ў снежні 2020 года ў інтэрнэце ён нібыта абразіў Лукашэнку і дзяржаўныя сімвалы. Ён абавязаўся выдаліць усе "забароненыя" матэрыялы з сацсетак.

КДБ унёс яшчэ 14 чалавек у спіс датычных да тэрарыстычнай дзейнасці

Жоўтая бірка з калоніі Арцёма Касакоўскага
Жоўтая бірка з калоніі Арцёма Касакоўскага

Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс яшчэ 14 чалавек у спіс арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, вынікае з абноўленых звестак Камітэта.

У пераліку з'явіліся зняволеныя Арцём Касакоўскі, Ігар Лянкевіч, Аляксандр Жмуро, Уладзімір Гемза, Ігар Міхайленка, Андрэй Жалкоўскі, Генадзь Сеўрук, Кірыл Канюк, Аляксей Забіран, Аляксей Багдзей, Аляксей Мандзік, Дзяніс Дзікун, Дзмітрый Равіч, Алег Малчанаў.

За апошнія дзесяць дзён у спіс датычных да тэрарыстычнай дзейнасці дадалі 26 чалавек, 11 сярод праз артыкул аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

У Мінску затрымалі мастака, які выкладаў у цэнтры дадатковай адукацыі "Маяк"

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, дзе з'явілася "пакаяльнае" відэа, прычына: рэгістрацыя ў плане "Перамога" і спроба ўступіць у полк Каліноўскага. Як вынікае з відэа і допісу, хлопец — сірата, яму 19 гадоў, скончыў мастацкі каледж. Прозвішча пакуль яго невядомае.

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Затрыманні ў Баранавічах, папаўненне спісаў экстрэмісцкіх матэрыялаў: пераслед 17 чэрвеня Дапоўнена