У судзе Аршанскага раёна 30 траўня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Антону Баброву. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта згодна з ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядала суддзя Святлана Кузьмічонак.
Антона Баброва затрымалі да суда 21 сакавіка і змясцілі ў Віцебскае СІЗА.
Па матэрыялах абвінавачання, Баброў у адным з тэлеграм-каналаў двойчы пакінуў абразлівыя каментары ў бок прэзідэнта Беларусі, якія лінгвістычная экспертыза палічыла ненарматыўнай формай маўленчага выказвання.
Сваю віну Антон Баброў у судзе прызнаў цалкам.
Працэс прайшоў за адзін дзень.
Баброва пакаралі пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
Крыніца: Два гады калоніі прысудзілі аршанцу за абразу прэзідэнта