У аўторак, 19 красавіка, з’явілася інфармацыя пра ператрусы ў офісах і кватэрах лідэраў незалежных беларускіх прафсаюзаў, затрыманыя кіраўнікі і актывісты прафсаюзнага руху. Што вядома праваабаронцам пра затрыманых на гэты дзень?
У СІЗА КДБ знаходзяцца чацвёра актывістаў незалежных прафсаюзаў:
Генадзь Фядыніч – ранейшы кіраўнік незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці - РЭП. У 2018 годзе за актыўную прафсаюзную дзейнасць быў асуджаны да 4 гадоў абмежавання волі - «хімія». 11 красавіка КДБ прызнаў Незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) «экстрэмісцкім фармаваннем». Вядома, што Фядыніч затрыманы на 72 гадзіны і знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Аляксей Еўдакімчык – намеснік старшыні Свабоднага прафсаюзу металістаў. Еўдакімчыка затрымлівалі ў лютым 2022 года і асудзілі на 17 сутак арышту. У канцы сакавіка Аляксандра зноў затрымалі. Па абвінавачванні ў непадпарадкаванні міліцыі паводле арт. 24.3 КаАП ён атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Дома адбыўся ператрус.
Сяргей Антусевіч – намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Доўгі час – амаль 10 год – кіраваў незалежным прафсаюзам «Гродна Азот». Затрыманы 19 красавіка і змешчаны ў СІЗА КДБ. У той жа дзень у офісе БКДП і ў кватэры Сяргея Антусевіча адбыліся ператрусы. Яго затрымалі, уначы яму дазволілі патэлефанаваць жонцы.
Мікалай Шарах – ранейшы старшыня Свабоднага Прафсаюзу Беларускага, зараз - кіраўнік ячэйкі свабоднага прафсаюза з Полацка. 9 красавіка ў яго адбыўся ператрус. 19 красавіка быў затрыманы на 72 гадзіны, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Прафсаюзныя актывісты, пра затрыманне якіх вядома дакладна
Аляксандр Ярашук - старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.
Аляксандр Бухвостаў - старшыня Свабоднага прафсаюзу металістаў. На пачатку сакавіка 2022 году ў офісе прафсаюзу мэталістаў адбыўся ператрус. 19 красавіка сілавікі прыйшлі ў офіс зноў і затрымалі прафсаюзных актывістаў.
Віталь Чычмароў – былы інжынер завода імя Казлова. Быз звольнены ў 2020 годзе з-за прафсаюзнай дзейнасці. Кіраваў на прадпрыемстве пярвічнай арганізацыяй Свабоднага прафсаюза метьалістаў.
Ірына Бут-Гусаім - супрацоўніца офіса Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Затрыманая на 3 сутак.
Васіль Бераснеў – лідар аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП. 71-гадовы мужчына знаходзіцца пад вартай. Справу вядуць следчыя цэнтральнага апарату Камітэту дзяржаўнай бяспекі.
Ігар Леднік – прафсаюзны и партыйны актывіст. Быў затрыманы18 красавіка. Адбыўся ператрус.
Не выходзць з учорашняша дня на сувязь прафсаюзныя актывісты:
Яна Малаш,
Зміцер Бародка,
Міхаіл Громаў,
Вадзім Пайвін,
Юрый Белякоў.
Выйшлі на волю пасля допыту:
Ігар Комлік - намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза металістаў. Адпусцілі ноччу 20 красавіка пасля допыту ў СК. На допыце у яго быў адвакат.
Такім чынам, па стане на 21 красавіка можна казаць пра затрыманне пятнаццаці прафсаюзных актывістаў.
Інфармацыя будзе ўдакладняцца.
Крыніца: Наступ на незалежны прафсаюзны рух: што вядома па стане на 21 красавіка