Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу сакавіка фіксаваў захаванне тэндэнцыі па крымінальным пераследзе грамадзян паводле палітычных матываў. За сакавік колькасць палітычных зняволеных павялічылася на 42 чалавекі. ПЦ «Вясна» вядома пра не менш як 50 грамадзян, асуджаных у лютым па палітычных матывах. Суадносіны вядомых праваабаронцам жанчын і мужчын, асуджаных за люты ў крымінальным парадку па палітычных матывах, складае 16% і 84% адпаведна.

У лютым па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 50 чалавек

Праваабаронцам вядома пра не менш як 99 грамадзян, асуджаных у сакавіку паводле палітычных матываў. Суадносіны вядомых жанчын і мужчын, асуджаных за сакавік у крымінальным парадку, складае 18,2% і 81,8% адпаведна.

З агульнай колькасці асуджаных у сакавіку грамадзян, звесткі пра якія атрымалася сабраць ПЦ «Вясна», паводле дыфамацыйных артыкулаў, на выключэнні якіх з Крымінальнага кодэкса доўгі час настойвае праваабарончая супольнасць, асуджана 29,3% грамадзян. Паводле артыкулаў аб падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак ці актыўным удзеле ў іх, і масавых беспарадках асуджана 47,5% грамадзян. У абвінавачванні 3% грамадзян разам з дыфамацыйнымі артыкуламі змяшчаліся склады злачынства, якія прадугледжваюць адказнасць за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці псаванне маёмасці. З вядомай ПЦ «Вясна» колькасці асуджаных 12% мелі ў абвінавачванні артыкул аб распальванні варожасці.

Праваабаронцы зафіксавалі, што ў сакавіку судовая сістэма ў пераважнай большасці выпадкаў працягвала ўжываць да фігурантаў «пратэсных» крымінальных спраў пакаранні, звязаныя з пазбаўленнем і абмежаваннем волі. Сумарна за сакавік, па вядомых ПЦ «Вясна» справах, суды вынеслі:

Па вядомых праваабаронцам прысудах паводле «пратэсных» крымінальных спраў у сакавіку суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 45,5% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ («хімія») суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 23,2% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ («хатняя хімія») ужывалася ў 29,3% выпадках асуджэння грамадзян. Арышт у якасці пакарання ўжываўся ў 1% выпадках. Штраф ужываўся судамі ў 1% выпадкаў вынясення прысуду.

Такім чынам, пакаранне паводле палітычна матываваных крымінальным спраў, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі» і арыштам, суды ўжывалі ў 98% выпадках асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў у сакавіку.

«Вясна» збірае інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, якія адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info і на Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Крыніца: За сакавік па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 99 чалавек