У Беларусі ў апошні сакавіцкі дзень па-ранейшаму адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк пачнуць судзіць 6 красавіка

У канцы лютага стала вядома, што супраць Паліны Шарэнды-Панасюк узбудзілі крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Цяпер ёй пагражае да двух гадоў зняволення.

Справу пачнуць разглядаць ужо 6 красавіка ў 10:30 на выязным пасяджэнні ў папраўчай калоніі №4. Судовы працэс будзе весці суддзя Мікалай Крупадзёраў.

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліна стане першай палітзняволенай жанчынай, якую будуць судзіць па гэтым артыкуле.

Нагадаем, маці двух непаўнагадовых сыноў у чэрвені мінулага году асудзілі да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Паліну абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 364, арт. 368 і арт. 369.

Справа васьмярых віцебскіх актывістаў перададзеная ў суд

30 сакавіка Следчым упраўленнем па Віцебскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб злосным хуліганстве ў дачыненні да жыхароў Віцебска. Па гэтай справе, ў розных працэсуальных статусах, праходзяць грамадзянскія актывісты: Марына Праслава, Павел Сакалаў, Кацярына Макарэвіч, Юлія Лабунова, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Канстанцін Бодэ і Святлана Гуркоўская.

Па дадзеных следства, у чэрвені 2021 года кампанія з мужчын і жанчын ва ўзросце ад 27 да 34 гадоў, аб'яднаных агульнай ідэяй падтрымання дэструктыўнай позвы ў інтэрнэце і сацыяльных сетках, знялі відэаролік, паведамляе "Віцебская Вясна".

У ім дэманстравалася, як фігуранты разбіваюць бейсбольнай бітай кінескоп тэлевізара з налепленай фатаграфіяй беларускага журналіста. Таксама паказаць сваю відавочную непавагу да рэспубліканскіх СМІ жыхары Віцебска вырашылі шляхам спальвання на камеру друкаваных выданняў. 

Акрамя таго, яны дэманстравалі плакаты з назвамі дэструктыўных Telegram-каналаў і інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама БЧБ-сімволіку. 

У ходзе расследавання крымінальнай справы была ўстаноўлена дачыненне фігурантаў да ўчынення іншых злачынстваў. У іх лік уваходзіць удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і пашкоджанне маёмасці ЎУС Віцебскага аблвыканкама. 

Цяпер толькі чатыры абвінавачаныя знаходзяцца ў Следчым ізалятары і да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Астатнія знаходзяцца дома на падпісцы аб нявыездзе або пакінулі тэрыторыю краіны. 

Матэрыялы крымінальнай справы перададзены Віцебскую абласную пракурору для накіравання ў суд.

Учора ў Менску ГУБАЗіК затрымаў удзельніцу Pussy Riot Рыту Флорэс

Яна прыехала ў Беларусь 26 сакавіка, а ўчора, каля яе нумара ў гатэлі яе затрымалі сілавікі ў штацкім. Пасля гэтага актывістку завезлі ў ГУБАЗіК, прыніжалі, а таксама пасадзіць на 15 гадоў і змусілі запісаць відэа ў падтрымку Лукашэнкі. Пасля дзяўчыну сфатаграфавалі ля дзвярэй, за якіх віселі плакаты з літарамі V i Z.

Рыту адпусцілі, але сказалі тэрмінова пакінуць Беларусь і паведамілі, нібы ёй забаронены ўезд у краіну на 10 гадоў.

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Справа васьмярых віцебскіх актывістаў - у судзе: хроніка пераследу 31 сакавіка