Ілюстрацыя: Human Constanta На 6 сакавіка ў Беларусі налічваецца 1085 палітвязня, якія асуджаныя на розныя тэрміны абмежавання ці пазбаўлення волі, або ўтрымліваюцца ў СІЗА ў чаканні суда.

Зразумела, што вайна ва Украіне вельмі жахлівая і забірае ўсю ўвагу і эмоцыі. З вялікай верагоднасцю, нягледзячы на інфармацыйны вакуум, вязні ведаюць пра падзеі ў суседняй краіне і пра тое, якое месца ў іх займае беларускі рэжым. Нават з’яўляецца інфармацыя, што зняволеным забаранілі глядзець тэлебачанне і слухаць радыё, каб яны не пачалі бунт. Меркавана, цэнзура лістоў таксама стала больш жорсткай.

Чаму варта пісаць?

Пачуццё шоку, бяссілля і неразумення, што можна зрабіць і як дамагачы ўкраінцам працінае шматлікіх беларусаў. Можна ўявіць, што такія ж эмоцыі адчуваюць і палітвязні, але яны не могуць нават бесперапынна гартаць стужку навінаў, рабіць рэпосты і дзяліцца ўсёй карыснай інфармацыяй. Таму падтрымка ім важна зараз як ніколі!

Калі ласка, працягвайце дасылаць палітвязням тэлеграмы, паштоўкі і лісты салідарнасці, а тым, хто знаходзіцца пад следствам, таксама - пасылкі і бандэролі. Так яны не будуць адчуваць сябе пакінутымі ў гэтыя часы, а сістэма зразумее, што нягледзячы на жахлівыя падзеі, падтрымка палітвязняў беларускім грамадствам не змяншаецца.

Пра што пісаць?

З пачаткам вайны ва Украіне шмат тых людзей, што пісалі палітзняволеным у Беларусі, сутыкнуліся са складанай сітуацыяй: пісаць пра вайну ў лістах амаль немагчыма, бо іх наўрад ці прапусціць цэнзура, а пісаць пра нешта іншае – нябыта губляе сэнс, бо няма нічога важней і жахлівей у дадзены момант, чым расійская агрэсія супраць Украіны.

“Вясна” сабрала некалькі варыянтаў, пра што можна напісаць палітзняволеным у гэты складаны час:

Нават некалькі словаў будуць значнай падтрымкай, а салідарнасць – выратуе свет!

Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел

Актуальны спіс палітвязняў – prisoners.spring96.org, поўны спіс асуджаных па палітычных крымінальных справах – prisoners.spring96.org/be/table-convicted

Крыніца: Пра што пісаць палітвязням у крызісны перыяд?