Ва Украіне ідзе вайна, якую тыдзень таму распачалі ваенныя сілы Расійскай Федэрацыі. Беларусь уцягнутая у яе як саюзнік агрэсара. Беларусы масава выступаюць супраць удзелу дзяржавы ў ваенных дзеяннях супраць Украіны, за што сілавікі рэпрэсуюць іх: затрымліваюць, катуюць у ізалятарах нечалавечымі ўмовамі ўтрымання без ежы, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі 2 сакавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Затрыманні ў Мінску 2 сакавіка

У Мінску затрыманы мужчына, які выступаў супраць вайны ва Украіне

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа яго затрымалі 1 сакавіка індывідуальнага прадпрымальніка Алега Саракача. На "пакаяльным відэа" яго збіваюць, тады ён кажа, што "паблытаў свае палітычныя погляды".

Ён кажа, што ўдзельнічаў у Маршах у 2020 годзе, быў у экстрэмісцкіх чатах. Па інфармацыі ГУБАЗіКа, мужчына "запісаўся ў той самы план "Перамога", атрымаў заданне і ўжо ехаў яго выконваць", тады і быў затрыманы сілавікамі.

"Учора выклаў у інстаграме фотаздымак. Мэтай паказаць, што не — вайне на Украіне", — кажа Саракач.

Невядома, што Алегу цяпер ставіцца ў віну.

МУС паведамляе пра затрыманне "рэйкавых партызан" і абяцае "знішчаць тэрарыстаў"

Па іх дадзеных, у ноч з 1 на 2 сакавіка ў Стоўбцах затрыманы мясцовыя жыхары, муж з жонкай, якія на чыгуначных шляхах здзейснілі падпал бярвення з мэтай перашкоды руху цягнікоў. Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", гэта Сяргей і Кацярына Глебкі.

«Мужчына ўсё здымаў на мабільны з адпаведным каментарыем, дзе адкрыта выказваў свае тэрарыстычныя намеры. Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі», — піша МУС.

А сёння ў Жодзіне быў затрыманы 35-гадовы мужчына. На відэа бачна, што затрыманы мужчына моцна збіты.

Супраць затрыманых узбудзілі крымінальныя справы па арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызма), па якім ім пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

"Папярэджваем усіх, хто нават падумае здзяйсняць любыя супрацьпраўныя дзеянні на Беларускай чыгунцы: усе яны будуць кваліфікаваныя як акт тэрарызму і рэакцыя будзе максімальна жорсткай. З тэрарыстамі не дамаўляюцца, іх знішчаюць", — кажуць у ведамстве

У Жодзіна для затрыманых не прымаюць перадачы. А на Акрэсціна не даюць ежы

Сёння стала вядома, што для затрыманых па адміністрацыйных справах у ІЧУ Жодзіна не прымаюць перадачы. На мінулым тыдні таксама не прымалі і на Акрэсціна. Прычына — COVID-19. Затрыманых на антываенных акцыях у Мінску перавезлі 1 сакавіка ў Жодзіна. Таксама частку з затрыманых, меркавана, маглі перавезці ў Баранавічы.

Людзей да гэтага часу ўтрымліваюць у ізалятарах у нечалавечых умовах. Па інфармацыі праваабаронцаў, некаторых людзей пасля затрымання збівалі, а на Акрэсціна ім не даюць ежы.

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Беларусы выступаюць супраць вайны, за гэта іх пераследуюць: затрыманні 2 сакавіка Дапоўнена