Сёння, 11 лютага, сканчваецца тэрмін, калі ўлады павінны апублікаваць спісы членаў участковых выбарчых камісій. Але замест гэтага газета "Веснік Магілёў" 10 лютага апублікавала адрасы участковых камісій, якія, па сутнасці, супадаюць з тыдзень таму адрасамі участкаў. Наступны нумар газеты выйдзе толькі праз тыдзень.

Як адзначаюць "Праваабаронцы за свабодныя выбары", магілёўцы так і не ведалі, хто ўвайшоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ў Ленінскім і Кастрычніцкім раёне Магілёва. Тэарэтычна існуе такая пагроза, што замест зацверджаных членаў УВК у дзень галасавання на ўчастку могуць сядзець любыя людзі. Грамадства не дазнаецца, хто будзе займацца бюлетэнямі, бо на ўчастках не будзе незалежных назіральнікаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: У Магілёве невядома, хто ўвайшоў ва ўчастковыя камісіі — газета не апублікавала іх імёны