Пяты пленум Савета ФПБ Дзяржаўныя прафсаюзы Беларусі актыўна ўключыліся ў падрыхтоўку да рэферэндума з самага пачатка абвячшэння выбарчай кампаніі: яны ў рэкорднай колькасці прадстаўлены ў тэрытарыяльных камісіях, агітуюць за змены ў Канстытуцыю, ствараючы ініцыятывы і прымаючы дэкларацыі, а таксама ў рэкорднай колькасці акрэдытаваліся назіральнікамі за рэферэндумам. Пакуль гэта самая актыўная структура ў падрыхтоўцы да рэферэндума. Старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) з’яўляецца Міхаіл Орда, які ўзначальваў штаб Лукашэнкі на прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў 2020 годзе. Верагодна, гэта і тлумачыць такую гіперактыўнасць у цяперашняй выбарчай кампаніі ФПБ. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядае пра вялікую ўключанасць дзяржаўных прафсаюзаў у падрыхтоўку да рэферэндума.

У тэрытарыяльных камісіях – 18% прафсаюзнікаў

Членамі тэрытарыяльных камісій з’яўляюцца 321 прадстаўнік прафсаюза, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, што складае амаль 18% ад усіх грамадзян у камісіях. Гэта найбольшая колькасць прадстаўнікоў у тэрытарыяльных выбаркамах сярод грамадскіх аб'яднанняў. У камісіі не прайшлі адбор толькі пяць прафсаюзнікаў, што паказвае падтрымку да гэтай группы грамадзян з боку ўладаў. У той час як адразу 20 прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый не ўключылі ў склады тэрытарыяльных камісій па ўсёй Беларусі.

Агітацыя за змены ў Канстытуцыю ці заклікі «беглых» вярнуцца дадому?

Паведмаляецца, што 29 студзеня ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў адбыўся пяты пленум Савета ФПБ. Пленум быў пашыраны – у прысутнасці чальцоў ураду, то бок, фактычна ён праходзіў пад кантролем. На пленуме 400 ўдзельнікаў аднагалосна стварылі ініцыятыву «Мы вместе – За Беларусь!» і дэкларацыю ў яе падтрымку. Прадстаўнікікампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» звярнулі ўвагу на сумніўны змест агітацыйнага дакумента. Прыводзім яе цытаты:

Рыторыка дадзенага тэкста вельмі сугучна і дублюе сэнс таго, што казаў Аляксандр Лукашэнка падчас «паслання да нацыі». 28 студзеня ён заявіў:

«Мая вам парада: дадому, кайцеся і становіцеся на калені. Заплаціце штрафныя санкцыі за нанесеную шкоду, хоць бы часткова, таму што [кампенсаваць] тое, што вы нарабілі, не хопіць ні вашай уласнасці, ні ўсяго таго, што вы запрацуеце наперад за сваё жыццё».

Сярод назіральнікаў – большая частка прафсаюзнікаў

Сваёй дэкларацыяй дзяржаўныя прафсаюзнікі заявілі, што будуць актыўна ўдзельнічаць у арганізацыі і правядзенні рэферэндуму і «забяспечаць аб'ектыўнае назіранне за галасаваннем». 

kazialkou-i-orda.jpg
Міхаіл Орда

«Мы будзем не проста ўдзельнічаць у гэтым працэсе. Мы будзем на кожным участку. На кожным этапе галасавання кантраляваць ход галасавання. І будзем пастаянна інфармаваць грамадства, як праходзіць гэта найважнейшая для краіны падзея», – заявіў на пленуме старшыня ФПБ Міхаіл Орда.

Сёння ЦВК паведаміла, што тэрытарыяльныя камісіі па рэферэндуме акрэдытавалі ўжо 875 нацыянальных назіральнікаў. Больш за ўсё назіральнікаў накіравалі грамадскія аб'яднанні – 699 чалавек. З іх акрэдытытавалі ўжо 166 прафсаюзнікаў. І гэта зноў самая вялікая колькасць прадстаўнікоў прафсаюзаў у гэтым накірунку па рэферэндуме.

У той час як усе апазіцыйныя і незалежныя ініцыятывы заявілі пра адсутнасць для іх умоваў для поўнамаштабнага назірання за выбарчай кампаніяй, якія выкліканы асцярогай за бяспеку назіральнікаў.

Асноўны дзень усенароднага галасавання па пытаннях унясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю адбудзецца 27 лютага. Датэрміновае галасаванне пройдзе з 22 па 26 лютага ўключна. На рэферэндум выносіцца толькі адно пытанне: «Ці прымаеце вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?»

Прапануемыя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю можна знайсці тут.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Агітатары, чальцы выбаркамаў і назіральнікі: як дзяржаўныя прафсаюзнікі закрываюць сабой усё на рэферэндуме