У судзе Заводскага раёна Мінска асудзілі да трох месяцаў гаўпвахты за ўдзел у акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў салдата тэрміновай службы Антона Бароўскага. Справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) разглядала суддзя Алена Капцэвіч. Доказ віны — здымкі, якія хлопец размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы. Паводле версіі абвінавачвання, Антон Бароўскі, які праходзіць тэрміновую службу, з 10 па 11 жніўня 2020 года на праспекце Пераможцаў у Мінску ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, выходзіў на праезную частку дарогі. На законныя патрабаванні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў спыніць супрацьпраўныя дзеянні ён не рэагаваў. У выніку быў блакаваны рух аўтамабіляў, што прывяло, сярод іншага, да збою ў працы грамадскага транспарту. 

Илюстративное фото spring96.org
Ілюстратыўнае фота spring96.org

Як адзначаецца, адным з доказаў вінаватасці абвінавачанага паслужылі фатаграфіі, якія ён размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.

У выніку суддзя Капцэвіч асудзіла Бароўскага паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса да трох месяцаў арышту з адбываннем на гаўпвахце ваеннай камендатуры.

"Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю на Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info і Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Крыніца: Салдата тэрміновай службы асудзілі да 3 месяцаў гаўпвахты за ўдзел у акцыі пратэсту 2020 года