Кірыл Салееў. Суд Фрунзенскага раёна Мінска 10 студзеня працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 23-гадовага гукааператара Тэатра юнага гледача, палітвязня Кірыла Салеева. Мужчыну вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ.

Справу разглядае суддзя Наталля Бугук, дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівае Дзмітрый Хаваўка.

Кірыла Салеева затрымалі 14 верасня 2021 года, 23-га верасня ў дачыненні да яго была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Гукааператара абвінавачваюць па двух эпізодах удзелу ў нядзельных маршах у Мінску 27 верасня і 25 кастрычніка 2020 года.

У Мінску палітвязня судзяць за ўдзел у двух нядзельных маршах, якія прайшлі восенню 2020 года

Намеснік пракурора Мінска прад'явіў у інтарэсах КУП "Мінсктранс" іскавую заяву аб спагнанні шкоды, нанесенай яго дзеяннямі, на суму 96 680 рублёў 46 капеек, а таксама дзяржаўную пошліну ў памеры 4.834 рубля 02 капейкі

Сённня ў ходзе судовых спрэчак прадстаўнік абвінавачання Дзмітрый Хаваўка запрасіў для Салеева тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”).

Чакаецца, што прысуд будзе вынесены заўтра, 11 студзеня.

Крыніца: Заўтра абвесцяць прысуд гукааператару Тэатра юнага гледача палітвязню Кірылу Салееву